Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

prepayment [ˌpri:ˈpeɪmənt] n.

1. папярэ́дняя апла́та

2. ава́нс

preponderance [prɪˈpɒndərəns] n. перава́га

preponderant [prɪˈpɒndərənt] adj. fml які́ пераважа́е, даміну́е

preposition [ˌprepəˈzɪʃn] n. ling.

1. прыназо́ўнік

2. прэпазі́цыя

prepositional [ˌprepəˈzɪʃənl] adj. ling. прыназо́ўнікавы;

a prepositional phrase прыназо́ўнікавае словазлучэ́нне

preposterous [prɪˈpɒstərəs] adj. абсу́рдны, недарэ́чны, бязглу́зды;

The suggestion is preposterous. Гэтая прапанова – абсурдная.

prerecord [ˌpri:rɪˈkɒ:d] v. папярэ́дне запіса́ць (радыё-, тэлепраграму і да т.п.)

prerequisite [ˌpri:ˈrekwəzɪt] n. (for/of/to) fml перадумо́ва, прадпасы́лка

prerogative [prɪˈrɒgətɪv] n. fml прэрагаты́ва; прывіле́я;

A president has the prerogative of pardoning criminals. Прэзідэнту належыць прэрагатыва памілавання злачынцаў.

preschool1 [ˌpri:ˈsku:l] n. AmE дашко́льная дзіця́чая ўстано́ва