Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

perspex [ˈpɜ:speks] n. плексігла́с

perspiration [ˌpɜ:spəˈreɪʃn] n.

1. паце́нне

2. пот;

I’m dripping with perspiration. Я абліваюся потам.

perspire [pəˈspaɪə] v. fml паце́ць

persuade [pəˈsweɪd] v. (into) перако́нваць, угаво́рваць;

Please try and persuade her to come with us. Калі ласка, угавары яе пайсці з намі.

persuasion [pəˈsweɪʒn] n.

1. перакана́нне; перакана́насць; упэ́ўненасць;

by force or persuasion сі́лай або́ перакана́ннем;

the art of persuasion майстэ́рства перакана́ння

2. ду́мка; по́гляд; меркава́нне;

It was his private persuasion. Гэта было яго прыватнае меркаванне.

3. рэлігі́йная перакана́насць; веравызна́нне

persuasive [pəˈsweɪsɪv] adj. перакана́ўчы;

persuasive arguments перакана́ўчыя аргуме́нты;

She was very persuasive. Яна гаварыла вельмі пераканаўча.

pert [pɜ:t] adj. дзёрзкі, наха́бны, развя́зны

perturb [pəˈtɜ:b] v. fml бянтэ́жыць, турбава́ць, хвалява́ць

perturbation [ˌpɜ:təˈbeɪʃn] n. fml

1. хвалява́нне, збянтэ́жанасць

2. пературба́цыя (у розных знач.)

Peruvian1 [pəˈru:viən] n. перуа́нец; перуа́нка