Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

exist [ɪgˈzɪst] v.

1. існава́ць; мець ме́сца;

Can life exist on Mars? Ці можа існаваць жыццё на Марсе?

2. (on) жыць, існава́ць (у цяжкіх абставінах, без патрэбных сродкаў);

They existed on unemployment benefit. Яны існавалі на дапамогу па беспрацоўі.

existence [ɪgˈzɪstəns] n. існава́нне;

be in existence існава́ць;

come into existence узніка́ць, з’яўля́цца;

When did the world come into existence? Калі ўзнік сусвет?

existent [ɪgˈzɪstənt] adj. fml існу́ючы

exit1 [ˈeksɪt, ˈegzɪt] n.

1. вы́хад (з будынка);

the emergency exit запасны́ вы́хад;

no exit (надпіс) вы́хаду няма́;

exit only(надпіс) увахо́ду няма́

2. вы́езд;

exit (як дарожны знак) вы́езд на і́ншую даро́гу;

an exit visa выязна́я ві́за

exit2 [ˈeksɪt, ˈekzɪt] v.

1. fml выхо́дзіць, пакіда́ць (будынак і да т.п.)

2. comput. ско́нчыць карыста́нне камп’ю́тарнай праграма́й

3. : (ва ўказаннях да п’есы, што акцёр павінен пайсці са сцэны) Exit Hamlet Га́млет выхо́дзіць

exit poll [ˈeksɪtˌpəʊl] n. экзітпо́л; апыта́нне (на вы́хадзе) людзе́й, што прыма́лі ўдзел у галасава́нні, пра іх вы́бар

exodus [ˈeksədəs] n.

1. fml (from, to) ма́савы вы́езд; эмігра́цыя

2. Exodus bibl. Зыхо́д (2-я кніга Старога Запавету)

exogamy [ekˈsɒgəmi] n. экзага́мія; шлюб па-за ме́жамі свайго́ ро́ду, пле́мя, ка́сты

exotic [ɪgˈzɒtɪk] adj. экзаты́чны; замо́рскі, іншазе́мны;

exotic flowers/plants/birds экзаты́чныя кве́ткі/раслі́ны/пту́шкі

expand [ɪkˈspænd] v.

1. пашыра́ць; пашыра́цца

2. праця́гваць (гутарку), дадава́ць падрабя́знасці

expand on [ɪkˌspændˈɒn] phr. v. дадава́ць падрабя́знасці;

Could you expand on that point, please? Ці не маглі б вы дадаць якія-небудзь падрабязнасці наконт гэтага?