Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

assignment [əˈsaɪnmənt] n.

1. зада́нне; даручэ́нне

2. прызначэ́нне, назначэ́нне

assimilate [əˈsɪməleɪt] v.

1. засво́йваць, прыма́ць;

assimilate new ideas прыма́ць но́выя ідэ́і

2. асімілява́ць; асімілява́цца;

assimilate immigrants асімілява́ць імігра́нтаў

assimilation [əˌsɪməˈleɪʃn] n.

1. асіміля́цыя, засво́йванне, засвае́нне

2. ling. асіміля́цыя, прыпадабне́нне гу́каў (пры вымаўленні)

assist [əˈsɪst] v.

1. дапамага́ць, падтры́мліваць;

We’ll do all we can to assist you. Мы зробім усё, каб дапамагчы вам;

assist smb. with money/in his work дапамагчы́ каму́-н. грашы́ма/у пра́цы

2. садзе́йнічаць

3. : assist in smth. прыма́ць удзе́л у чым-н.

assistance [əˈsɪstəns] n. дапамо́га, падтры́мка;

Can I be of any assistance? Ці магу я чым-небудзь дапамагчы?;

technical/economic/military assistance тэхні́чная/эканамі́чная/вае́нная дапамо́га;

render/give smb. assistance аказа́ць каму́-н. дапамо́гу

assistant [əˈsɪstənt] n. асістэ́нт; асістэ́нтка; памо́чнік; памо́чніца; памага́ты; памага́тая

assistant professor [əˌsɪstəntprəˈfesə] n. AmE ≅ дацэ́нт (выкладчык універсітэта ці каледжа)

Assoc. (пісьмовае скар. ад Association) асацыя́цыя, аб’ядна́нне

associate1 [əˈsəʊʃiət] n.

1. кале́га; супрацо́ўнік; супрацо́ўніца; партнёр;

business associates партнёры па бі́знесе

2. тава́рыш; ся́бра; сябро́ўка; супо́льнік; супо́льніца;

crime associates саўдзе́льнікі; хаўру́снікі

associate2 [əˈsəʊʃiət] adj.

1. аб’ядна́ны; звя́заны (па рабоце, бізнесе)

2. ніжэ́йшы (па рангу, пасадзе і да т.п.);

an associate director памо́чнік дырэ́ктара;

an associate editor памо́чнік рэда́ктара;

an associate member член (якой-н. арганізацыі) з няпо́ўнымі права́мі