Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

blissful [ˈblɪsfəl] adj. шчаслі́вы; ра́дасны;

a blissful smile шчаслі́вая ўсме́шка;

blissful memories ра́дасныя ўспамі́ны

blister1 [ˈblɪstə] n.

1. пухі́р (на целе), вады́р

2. med. нарыўны́ пла́стыр

blister2 [ˈblɪstə] v. пакрыва́ць; пакрыва́цца пухіра́мі/вадыра́мі;

The sap of this plant blisters the skin. Ад соку гэтай расліны на скуры з’яўляюцца вадыры.

blithe [blaɪð] adj.

1. (for/of) нядба́лы; бестурбо́тны, бесклапо́тны;

blithe disregard of the rule гру́бае парушэ́нне пра́віла

2. lit. шчаслі́вы, вясёлы

blitz1 [blɪts] n.

1. нечака́ны гвалто́ўны напа́д; мо́цная бамбёжка

2. = blitzkrieg

blitz2 [blɪts] v.

1. гвалто́ўна напада́ць, атакава́ць, імклі́ва наступа́ць;

They blitzed the town with tanks. Танкі атакавалі горад.

2. бамбі́ць, рабі́ць налёт

blitzkrieg [ˈblɪtskri:g] n. mil. блі́цкрыг, мала́нкавая вайна́

blizzard [ˈblɪzəd] n. сне́жная заве́я, завіру́ха, мяце́ліца; бу́ра;

a trade blizzard infml заняпа́д га́ндлю

bloated [ˈbləʊtɪd] adj.

1. тлу́сты; азы́злы, напу́хлы;

a bloated body азы́злае це́ла

2. празме́рны, ду́ты, ве́льмі вялі́кі;

a bloated budget разду́ты бюджэ́т

blob [blɒb] n.

1. кро́пля; ша́рык (гліны, воску);

a blob of ink кро́пля чарні́ла

2. каляро́вая пля́мка;

a blob of paint пля́мка фа́рбы