испу́г спало́х, -ху м., перапу́д, -ду м.; разг. пярэ́палах, -ху м.;

брать на испу́г (кого) пало́хаць (каго);

в испу́ге з перапу́ду;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ту́каўка ‘удод, Upupa epops L.’ (Некр. і Байк., Касп.). Да ту́каць ‘крычаць, палохаць крыкам’ (гл.); названа паводле крыку птушкі, які ўспрымаўся па-рознаму, параўн. то‑то‑то — перадача гукаў спеву ўдода (Мова Сен.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́дзік ’верабей’: пудзік прыляцеў, на галінку сеў (іўеў., Сл. рэг. лекс.). Адна з апісальных назваў вераб’я, відаць, ад пу́дкі ’палахлівы’, пу́дзіцьпалохаць’ (гл.), да словаўтварэння параўн. канапля́нік, прася́нік і пад. (Жыв. св., 40–41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэро́р ‘запалохванне пагрозамі або забойствам’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Запазычаны рознымі шляхамі інтэрнацыяналізм, мяркуецца, знаны з XIV ст., франц. terreur з лац. terror ‘страх, жах; тэрор’, звязаны з лац. terrēreпалохаць’ (ЕСУМ, 5, 556; Арол, 4, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пужа́к ’марынарка, пінжак’, паржак ’тс’ (ветк., хойн., нараўл., Мат. Гом.). З рус. пиджак < англ. pea‑jacket, гл. жакет (Фасмер, 3, 259) з характэрным для палескнх гаворак спрашчэннем спалучэння дж > ж і, магчыма, іранічным збліжэннем з пужацьпалохаць’ ці дэфармацыяй у выніку дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байсялі́ць ’гаварыць недарэчнае’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969 (4), 131; карэліц.). Паводле аўтараў артыкула, звязваецца з літ. báisiotiпалохаць’. Вельмі няпэўная этымалогія. Хутчэй можна думаць пра кантамінацыю дзеяслова ба́іць, ба́яць (гл.) з нейкім іншым словам. Адносна суфікса ‑с‑ параўн. укр. байса́ ’пустая размова, плявузганне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́дэль ’баязлівец, сарамлівей’ (ТС). Утворана ад пуд ’страх; палоханне’, пудзіцьпалохаць, страшыць’ (гл.); праблематычна збліжэнне з пудзель ’парода сабак з доўгай шэрсцю’, што праз рус. пу́дель з ням. Pudel, Pudelhund, літаральна ’сабака, які любіць пляскацца ў вадзе’, ад англ. puddle ’лужа, балота’ (Фасмер, 3, 401), у народнай мове невядомае, звычайна кундапь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарапачэ́ ’здані, мітусня (у вачах)’ (стаўб., Жыв. сл.), тарпачэ́ ’тс’ (карэліц., З нар. сл.), тарапачэ́ стано́вяцца ’пра стан чалавека, гатовага кінуцца ў бойку’ (стаўбц., Бел. дыял.); сюды ж, відаць, тарапа́ны, гл. Параўн. польск. дыял. tarapacz ’трашчотка’. Магчыма, звязана з прасл. *torpiti ’мучыць; палохаць’, якое роднаснае да *t​ьr̥pěti ’цярпець’ (рэканструкцыя — ЕСУМ, 5, 557). Параўн. тарапі́цца2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́дзіцьпалохаць, спуджваць, прымушаць бегчы’ (Нас.), ’страшыць, палохаць’ (Гарэц., Яруш., Шпіл., Шат., Янк. 2, ТСБМ), pudzić ’страшыць жывёлу’ (Варл.), пу́дыты ’гнаць, разганяць, распуджваць; рэзаць (размашыста)’ (Клім.), пу́дзіцца ’палохацца, імчацца ад перапалоху’ (Нас.), пу́дзіцца ’палохацца, баяцца (пераважна пра жывёлу)’ (Гарэц., Яруш., Мал., ТС); укр. пу́дити ’гнаць’, рус. пу́дитьпалохаць, гнаць’, польск. pędzić ’гнаць’, чэш. puditi ’пабуджаць, падбухторваць’, славац. pudiť ’гнаць’, славен. poditi, серб.-харв. púditi, балг. пъ́дя, макед. пади, ст.-слав. пѫдити ’тс’. Прасл. *pǫditi параўноўваюць з грэч. σπευδω ’спяшацца, старацца; падганяць, прыспешваць’, літ. spáusti, spáudýti ’цясніць, гнясці’, spándyti ’нацягваць’ і інш. Коген (Запіскі, 2, 239), следам за Петарсанам (Vergl., 32), узводзіць названыя формы да і.-е. *(s)peud‑ (з “s mobile”), пры гэтым бел. пудзіць, укр. пудити і пад. адлюстроўваюць, паводле яго, ніжэйшую ступень кораня *speud‑, менавіта, *(s)pud‑ з інфіксам ‑n‑, што дазваляе вытлумачыць фанетычную неадпаведнасць некаторых формаў (насавы галосны ў польскай і славенскай пры чакаемым u), якую Махэк₂ (467) звязвае з экспрэсіўным узмацненнем. Далейшая сувязь з пяць, пну (гл.), пу́та і інш. (параўн. Скок, 3, 68; Сной, 459) здаецца праблематычнай перш за ўсё з семантычнага боку, аднак фармальна мажлівай пры ўзвядзенні да і.-е. *(s)pen‑d < *(s)pen‑ ’цягнуць, расцягваць’ (Глухак, 511). Яшчэ менш пэўная сувязь з пя́дзя (гл.) пры ўзвядзенні да і.-е. *pondh‑/*pendh‑, параўн. лац. pendēre ’вісець’ (Банькоўскі, 2, 537 і інш.). Гл. таксама Фасмер, 3, 402; ЕСУМ, 4, 627.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пугну́ць ’спалохаць, адагнаць; прадаць без патрэбы, змарнатравіць, збыць’ (Юрч. Сін.). Відаць, ад першапачатковага незафіксаванага дзеяслова *пудну́ць, формы аднакратнага дзеяння ад пу́дзіць (гл.), сярод значэнняў якога значэнне ’гнаць’ з’яўляецца зыходным і можа патлумачыць другасныя значэнні, параўн. разм. загнаць ’хутка прадаць, спіхнуць’; фанетычнае пераўтварэнне *podnǫti > *pognǫti ў далейшым паслужыла базай для ўтварэння рус. пугатьпалохаць’ (Сабалеўскі, РФВ, 62, 234) і “інтэнсіва” пугану́ць ’настрашыць, пагнаць’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)