Тарапачэ́ ’здані, мітусня (у вачах)’ (стаўб., Жыв. сл.), тарпачэ́ ’тс’ (карэліц., З нар. сл.), тарапачэ́ стано́вяцца ’пра стан чалавека, гатовага кінуцца ў бойку’ (стаўбц., Бел. дыял.); сюды ж, відаць, тарапа́ны, гл. Параўн. польск. дыял. tarapacz ’трашчотка’. Магчыма, звязана з прасл. *torpiti ’мучыць; палохаць’, якое роднаснае да *tьr̥pěti ’цярпець’ (рэканструкцыя — ЕСУМ, 5, 557). Параўн. тарапі́цца 2, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)