Пугну́ць ’спалохаць, адагнаць; прадаць без патрэбы, змарнатравіць, збыць’ (Юрч. Сін.). Відаць, ад першапачатковага незафіксаванага дзеяслова *пудну́ць, формы аднакратнага дзеяння ад пу́дзіць (гл.), сярод значэнняў якога значэнне ’гнаць’ з’яўляецца зыходным і можа патлумачыць другасныя значэнні, параўн. разм. загнаць ’хутка прадаць, спіхнуць’; фанетычнае пераўтварэнне *podnǫti > *pognǫti ў далейшым паслужыла базай для ўтварэння рус. пугать ’палохаць’ (Сабалеўскі, РФВ, 62, 234) і “інтэнсіва” пугану́ць ’настрашыць, пагнаць’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)