Пужа́ць ’палохаць, страшыць’ (ТСБМ; Нас.; Шат.; Сержп.; ТС; швянч., Сл. ПЗБ), пужа́цца ’палохацца, лякацца, жахацца’ (Гарэц.; Шымк. Собр., Растарг.; швянч., Сл. ПЗБ), рус. пужа́ть ’палохаць’. Ітэратыў ад пу́дзіць ’палохаць, гнаць’, першапачаткова, магчыма, *пуджаць, параўн. радзі́цьраджа́ць, хадзі́цьдыял. ха(д)жа́ць ’даглядаць пчол’ і пад.; параўн. таксама польск. дыял. pędzać ’гнаць; паганяць’ ад pędzić ’прымушаць бегчы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)