Пужа́к ’марынарка, пінжак’, паржак ’тс’ (ветк., хойн., нараўл., Мат. Гом.). З рус. пиджак < англ. pea‑jacket, гл. жакет (Фасмер, 3, 259) з характэрным для палескнх гаворак спрашчэннем спалучэння дж > ж і, магчыма, іранічным збліжэннем з пужаць ’палохаць’ ці дэфармацыяй у выніку дээтымалагізацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)