Байсялі́ць ’гаварыць недарэчнае’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969 (4), 131; карэліц.). Паводле аўтараў артыкула, звязваецца з літ.báisioti ’палохаць’. Вельмі няпэўная этымалогія. Хутчэй можна думаць пра кантамінацыю дзеяслова ба́іць, ба́яць (гл.) з нейкім іншым словам. Адносна суфікса ‑с‑ параўн. укр.байса́ ’пустая размова, плявузганне’.