Клы́гаць1 ’марудна ісці, клыпаць’ (ТСБМ, Бір., Сцяшк., Жыв. сл., Нар. сл.), ’кульгаць’ (Шат.). Відаць, кантамінацыя клыпаць (гл.) і кульгаць (гл.). Семантычная тоеснасць гэтых дзеясловаў стварае спрыяльныя ўмовы для іх кантамінацыі.

Клы́гаць2 ’жаваць, есці’ (Нас.). Гл. клыкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоежса́масьцьтоеснасць’ (Ласт.), тоеса́масьць, тожса́масцьтоеснасць, ідэнтычнасць’ (Байк. і Некр.), тожса́масць ’ідэнтычнасць, саматоеснасць’ (Некр. і Байк.), сюды ж тоежса́мы ’тоесны’ (Ласт.), тоеса́мы, тожса́мы ’тоесны, ідэнтычны’ (Байк. і Некр.). Утворана для перадачы лац. identitās ’ідэнтычны’ ад īdem ’той самы, той жа’, па тыпу польск. tożsamość, у аснове спалучэнне то́е са́мое ’адно і тое ж’ (вілен., Сл. ПЗБ), то́я‑са́мая ’тое, што было’ (Варл.), формы н. р. суадносныя з той са́мы ’той жа’ (Некр. і Байк.), той‑са́мы ’тс’ (Байк. і Некр.), тоj сам ’тс’ (Вруб.), гл. той, тое, самы. Формы з тож, мажліва, непасрэдныя запазычанні з польскай мовы. Гл. таксама тож.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апазна́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; зак., каго-што.

Пазнаць каго‑, што‑н. па якіх‑н. адзнаках, прыкметах. Пні доўгія, але высокія, і лёгка іх апазнаць, што яны з-пад сякеры. Пташнікаў. // Устанавіць тоеснасць асобы або рэчы пры судовым следстве. Кажуць, што.. труп [Вінцука] апазналі на Наваградскай шашы. Сабаленка. [Юзэф:] — Калі ж я апазнаў.. [Лявона Капу], ён папярэдзіў, што, калі я толькі заікнуся дзе, што за сляпы жыве ў Тураве, знойдзе мяне і на тым свеце. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кішчы́ны ’адходы пасля выціскання соку з чаго-небудзь’ (Сл. паўн.-зах.), ’мякаць гарбуза’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кішкі. Нягледзячы на семантычную тоеснасць кішкі і кішчыныß словаўтваральная мадэль сведчыць аб аддзеяслоўным паходжанні разглядаемай лексемы ад кішчыць з незасведчаным зна чэннем ’выціскаць сок’ (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 43–44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сара, сора́ ’зачэпы на дне ракі’ (ТС). Параўн. рус. на Волзе сор ’усялякая перашкода (камяні, кусты) для цягі судна лінай’, якое Даль (4, 276) дае ў гняздзе сор ’смецце’, а таксама тэрміналагічнае ж. р. сора́ ’пячное і іншае смецце, якое апрацоўваецца для здабычы часціц серабра і золата, якія туды трапілі’. Змяненне рода можа быць абумоўлена прафесійным словаўжываннем. Няпэўна; генетычная тоеснасць або запазычанне рус. сор, сора? Тады няяснымі застаюцца шляхі запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́нка1 ’таўстуха, сытая, гладкая дзяўчына’ (Бяльк.), ’непаваротлівая жанчына’ (Горленка, Совещ. ОЛА, Гомель). Магчыма, з’яўляецца роднасным да рус. валаг. ландуха ’здаровая, мажная жанчына’. Семантычная тоеснасць лексем ланка і ландушка даецца ў Даля₃ (2, 609), а лань і ландёха ў СРНГ (16, 258). Тое ж і ў Фасмера (2, 456 і 457). Бел. лексема, як і рус. ланка ’самка аленя’, паходзіць ад ланя ’лань, самка аленя’. Параўн. ланя ’вельмі тоўстая, здаровая жанчына’ (З нар. сл.).

Ла́нка2 ’дзялянка зямлі, участак’ (Мат. Гом.). Балтызм (параўн. літ. lankà ’заліўны луг’, лат. lañka ’нізіна, нізкі луг’). Генетычна роднаснае з прасл. lǫka ’луг’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяры́ла1 (перы́ло) ’аер, плюшнік’ (мазыр., Жыв. сл.), сюды ж, відаць, пяры́льцы ’хваснік, Hippuris’ (Кіс.). Параўн. укр. пери́ла, пери́ля ’расліна Perilla’, рус. пери́лла ’тс’, чэш. perilla ’тс’. Фармальная тоеснасць назваў дазваляе дапусціць перанос лацінскай назвы на іншыя расліны, магчыма, з-за знешняга падабенства: новалац. perilla узыходзіць да pira ’груша’ (плод-арэшак прыпамінае плод грушы), параўн. ЕСУМ, 4, 348. Больш верагодна да пяро́ ’доўгі ліст’ (гл.), параўн. перо́ ’перыстая трава’: накосіў колеснік сена, одно перо (ТС).

Пяры́ла2 ’прыстаронак’ (палес., Бел.-укр. ізал.), параўн. укр. бойк. пери́ло ’адгародка ў хляве для сена, саломы, збожжа’. Відаць, да пе́рыць ’біць’, параўн. перабо́йка ’перагародка’, перабі́ць ’адгарадзіць’ (гл.), польск. przepierzenie ’лёгкая перагародка’ ад przepierzyć ’перагарадзіць, раздзяліць’, паводле Банькоўскага (2, 887), з не зусім празрыстай семантыкай (< польск. pierzyć ’аздабляць пер’ем’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́балаць за́блаць, за́палай, за́блач (Мат. Гом., ЭШ), за́блыць ’каляровыя ніткі для вышывання’ (Бяльк.). Рус. бранск., смал., варонеж., кур. за́болоть, за́блоть ’чырвоныя ніткі для вышывання’. Параўн. рус. ярасл., пск. заболока́ть ’пакрываць вышыўкай’, пск. за́блока, ярасл. за́болока ’запінка’, бо́локом ’наапашкі’ (Даль), оболочка ’абалонка’. Бел. бо́лакі ’воблакі’ < *ob‑volk‑ (гл.) указвае на магчымасць паходжання слоў, што абазначаюць вышыўку з кораня *volk‑ (гл. валачы) ці кантамінацыі кораня *volk‑ і *bol‑балонь, болона, абалонка, гл.). Перанос націску на прэфікс указвае на зыходны цыркумфлекс у корані. Форму за́блач з *k > č перад ‑ь, а ‑ць (рус. ‑ть) даводзіцца тлумачыць як суфікс (параўн. борць, моц; гл. SP, 2, 43). Форма запалач указвае на жывасць сувязей каранёў bol‑ і pel‑/pol‑, пра тоеснасць якіх меркаваў Махэк₂ (55) у сувязі з blána, супраць чаго Трубачоў, Эт. сл., 2, 178. Не выключаны старажытны, прасл. характар зыходнай формы zabъltь ці zaboltь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

К ’да’, прыназоўнік з дав. скл. (БРС, ТСБМ; выражае прасторавыя, часавыя, аб’ектныя і мэтавыя адносіны). У гаворках: к ’да’ (Бяльк.; мсцісл., Нар. сл., Нік. Напаў., Радч., Сержп. Грам., Сержп. Прымхі, Шат.), ка ’да’ (Бяльк., ТСБМ, Сержп. Прымхі; ужываецца ў спалучэнні «ка мне»), ік ’да’ (Рам.), ак ’да’ (Рам.). У ст.-бел. мове Карскім адзначаны к, ик ’да’. Сержпутоўскі (Грам., 13) адзначае, што прыназоўнік к перад б, д, г, ж, з вымаўляецца амаль што як г. Укр. к, ік, ку (зах.), рус. к, ко, ку, ик, польск. k, ku, палаб. ka, чэш. k, ke, ku, славац. k, ku, gu, ko, ke, н.-луж. k, ku, в.-луж. k, ke, ku, славен. k, h, g, серб.-харв. k, ka, ik, kak, мак. кон, бал. к, към. Ст.-рус. къ, ст.-слав. къ. Этымалогія няпэўная. Прыназоўнік не ўтварае рэгулярнага прэфікса. Структуры тыпу польск. gwoli, бел. палес. кстроцы, магчыма, серб.-харв. кнадити з’яўляюцца выпадковымі. Таму нельга пагадзіцца з уключэннем прыназоўніка к у адзін рад са слав. sъn і vъn. Рэканструкцыя *kъn, заснаваная на аналогіі з гэтымі прыназоўнікамі і на параўнанні к са ст.-інд. і ст.-іран. kam (паслялог з дав. скл.), дастаткова не абгрунтавана. Копечны лічыць, што праславянскай формай магла быць толькі такая, як (ESSJ, 100). Старажытныя сувязі прыназоўніка не зусім ясныя. Звычайна параўноўваюць са ст.-інд. паслялогам kám ст.-іран. kam ’дзеля’, аднак Бенвеніст (Зб. Фасмеру, 70–73) звярнуў увагу на фармальную і семантычную тоеснасць слав. k і сагд. kw (ku). Паводле Копечнага, ESSJ, 1, 106, нельга бачыць у гэтым запазычанне ў славянскія мовы; адзначаная тоеснасць або з’яўляецца вынікам паралельнага развіцця, або гэта агульная з’ява. Копечны (там жа) пераканаўча мяркуе, што слав. *ku () і інд.-іран. *ku як прыназоўнікі ўтварыліся ад прыслоўя займеннікавага паходжання (параўн. складанае kъ‑de < *ku‑dhe). Трубачоў (Этимология–1974, 175–176) супраць Копечнага, ён падкрэслівае, што наогул нельга аддзяляць прыназоўнік *kъ ад займенніка *kъ‑ і лічыць, што прыназоўнік не ўтвараў прэфікс, спасылаючыся на рус. конура, каверза, укр. ковертати, прикмітити, ковʼязнути. Гэтыя прыклады дапускаюць розную інтэрпрэтацыю (як назоўнікавыя, дзеяслоўныя ўтварэнні або складанні тыпу польск. gwoli, палес. кстроцы і інш.) і не даводзяць рэгулярнага характару прыназоўніка . Аб займеннікавым гл. падрабязна пад хто. Гл. яшчэ Слаўскі, 3, 290–293; Фасмер, 2, 146–147; Копечны, ESSJ, 1, 99–106.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клю́шня1 ’канечная частка ножкі ракападобных’ (ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах., Яруш.). Мабыць, вынік кантамінацыі клешня (гл.) і клюка (гл.), ключка (гл.). Дублет клешня/клюшня адзначае Сл. паўн.-зах., 475, 486. Магчыма, таксама ўплыў літоўскіх форм, сярод іх у першую чаргу літ. klìšes ’клюшні’. Аддзяліць бел. клешня і клюшня ад літ. klìšes немагчыма (семантычная тоеснасць і фармальная блізкасць). Спробы рэканструяваць балта-славянскія формы kliša/kleša беспадстаўныя (Слаўскі, 2, 228), паколькі рэальна існуюць толькі ўсходнеславянскія формы, арэальна арыентаваныя на балтыйскую тэрыторыю. У значэнні ’клюшня рака’ або ’нага, сцягно’ рускія формы зафіксаваны толькі ў Смаленскім, Бранскім арэалах (не лічачы тэрыторыі новага засялення). Таксама нельга прызнаць верагоднай гіпотэзу аб паходжанні клешня ад kleščьna (гл. клешчы) (Бернекер, 1, 517; Фасмер, 2, 249; ЕСУМ 2, 463; Трубачоў, Эт. сл., 10, 23). Паколькі частка гэтых форм мае значэнне ’клешчы’, не выключана кантамінацыя клешня і клешчы (гл.).

Клю́шня2 ’тазасцегнавы сустаў’ (Сл. паўн.-зах.). Верагодны балтызм. Параўн. літ. kùlšnis ’шчыкалатка’ (там жа, 486). Больш надзейная крыніца літ. klíšė ’нага’ або іншая балтыйская, блізкая да яе. Параўн. таксама клюшня1.

Клю́шня3 ’палкі, да якіх прымацаваны крыллі сеці’ (Мат. АС). Гл. клюшня1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)