Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

подбе́лка ж. падбе́лка, -кі ж., падбе́льванне, -ння ср.;

подбе́льщик падбе́льшчык, -ка м.;

подбе́льщица падбе́льшчыца, -цы ж.

подбере́жник бот. чальча́к, -ка́ м., плаку́н-трава́, -вы́ ж.

подбере́жный падбярэ́жны.

подберёзовик м. падбяро́завік, -ка м., аба́бак, -бка м., ба́бка, -кі ж.

подбива́ние

1. падбіва́нне, -ння ср.;

2. падбіва́нне, -ння ср., падшыва́нне, -ння ср.;

3. падбіва́нне, -ння ср.; падгаво́рванне, -ння ср.; падбухто́рванне, -ння ср.;

4. падбіва́нне, -ння ср.; см. подбива́ть;

подбива́ть несов.

1. падбіва́ць; см. подби́ть 1;

2. портн. падбіва́ць, падшыва́ць;

подбива́ть ю́бку шёлком падбіва́ць (падшыва́ць) спадні́цу шо́ўкам;

3. перен., разг. (на что-л.) падбіва́ць; (подговаривать) падгаво́рваць; (подстрекать) падбухто́рваць;

ты подбива́л его́ на э́то ты падбіва́ў (падгаво́рваў, падбухто́рваў) яго́ на гэ́та;

4. (итог) прост. падбіва́ць, падво́дзіць;

подбива́ться

1. (набивать ноги) падбіва́цца;

2. (входить в доверие) прост. падла́джвацца, падлабу́ньвацца, падла́шчвацца, падлі́звацца; см. подби́ться;

3. страд. падбіва́цца; падшыва́цца; падгаво́рвацца; см. подбива́ть.

подби́вка ж.

1. падбіва́нне, -ння ср., падбі́ўка, -кі ж.;

2. портн. падбіва́нне, -ння ср., падбі́ўка, -кі ж., падшыва́нне, -ння ср., падшы́ўка, -кі ж.;

3. (подкладка) обл. падшэ́ўка, -кі ж., падкла́дка, -кі ж.