Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

поеро́шиться прост. пакудла́ціцца.

пое́сть сов.

1. (немного) з’е́сці; (наесться) пад’е́сці;

пое́л су́пу з’еў су́пу;

пое́шь пе́ред доро́гой з’еш (пад’е́ш) пе́рад даро́гай;

2. (съесть всё, испортить грызя) пае́сці, (много, неоднократно) папаяда́ць, папае́сці;

ко́шка пое́ла всё мя́со ко́шка пае́ла ўсё мя́са;

моль пое́ла мех моль пае́ла фу́тра.

пое́хать сов., в разн. знач. пае́хаць.

поехи́дничать сов., разг. паяхі́днічаць.

поёживаться несов.

1. паце́пвацца, ку́рчыцца;

2. перен. му́ляцца, быць у нерашу́часці;

поёжиться сов.

1. пасце́пацца, сцепану́цца; паку́рчыцца;

2. перен. паму́ляцца.

поёмный разг. заліўны́;

поёмный луг заліўны́ луг; см. по́йменный.

поёрзать сов., разг. пакруці́цца, (долго) папакру́чвацца, папакруці́цца, паёрзаць, (долго) папаёрзваць, папаёрзаць.

пожа́дничать сов. пагна́цца (за чым), паква́піцца, обл. пага́ліцца (на што); (поскупиться) паскна́рнічаць.

пожале́ть сов. пашкадава́ць.