І́кавіца ’ікаўка’ (Мат. Гом.). Балг. ика́вица, макед. икавица. Прасл. утварэнне з суф. ‑vica ад *jьkati (гл. ікаць). Трубачоў, Эт. сл., 8, 216. Параўн. ікаўка, ікотка.
Ікаво́ ’якое’ (Бяльк.), ’як?’ (Нас.), смал. иково́, икова́ ’тс’. Як (гл.) + ав‑о.
Ікано́м ’кіраўнік маёнтка’, ’аканом у кляштары’, ’ашчадны гаспадар’ (Нас.), ікано́мія ’гаспода, панскі двор’ (Бяльк.), ст.-бел. икономъ, иканома ’эканом, загадчык гаспадаркі’. Формы з пачатковым відаць, са ст.-рус. икономъ, икономия (XI–XII стст.) < грэч. οἰκονόμος, οἰκονομία. Гл. Фасмер, 2, 125. Няма падстаў прыцягваць польск. ekonom для тлумачэння ст.-бел. икономъ, як Булыка, Запазыч. Гл. аканом.
І́катнік ’гарліца’ (Мат. Гом.). Утворана суфіксам ‑ік ад прыметніка *ікатны, як іншыя назвы зёлак паводле іх прызначэння: сардэчнік, нырачнік (Сцяцко, Афікс. наз., 106). Па народнаму павер’ю, гэта расліна лечыць іканне; параўн. рус. арханг. ико́тник ’трава, якой лечацца ад нервовага істэрычнага захворвання — ікаўкі’, укр. икавка ’расліна Berteroa incana’ (Грынч.). Семантычная мадэль «назва расліны па хваробе, якую яна лечыць» сустракаецца даволі часта.
І́каўка (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Гарэц., Мал., Грыг.), і́калка (Мат. Гом.). Рус. зах.-бранск. ика́лка, укр. і́кавка, ги́кавка, польск. ikawka, в.-луж. hikawka, серб.-харв. и́кāвка. Ад *jьkati (гл. ікаць) з суф. ‑ъka ў прасл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 216. Параўн. ікавіца, ікотка.
І́каць. Рус. ика́ть, укр. іка́ти, гика́ти, польск. дыял. ikać, в.-луж. hikać, н.-луж. hikaś ’глытаць, адрываць’, чэш. jikati ’ікаць, заікацца’, славац. дыял. ikať ’заікацца’, славен. hȋkati, ikati ’рыдаць’, серб.-харв. и̏цати се, балг. и́кам, макед. ика. Прасл. *jьkati гукапераймальнага паходжання. Праабражэнскі, 1, 263; Фасмер, 2, 124–125; Трубачоў, Эт. сл., 8, 215–216. Гл. ікавіца, ікаўка, ікотка.