Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

І́біс ’птушка атрада галянастых’ (ТСБМ). Запазычана праз пасрэдніцтва рус. и́бис з лац. ibis < грэч. ἴβις < ст.-егіп. Фасмер, 2, 113; Шанскі, 2, I, 3.

І́бут ’бугай вялікі, Botanrus slellaris L; бугай малы, Ixobrychus minutus L.’ (стол., Ніканчук, 450). Відаць, гукапераймальнае, звязанае з перадачай крыку бугая ы‑ых‑прумбб, ы‑ых‑прумбб (Федз.–Доўб., 234). Не выключана кантамінацыя з ібіс (гл.)