І́каўка (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Гарэц., Мал., Грыг.), і́калка (Мат. Гом.). Рус. зах.-бранск. ика́лка, укр. і́кавка, ги́кавка, польск. ikawka, в.-луж. hikawka, серб.-харв. и́кāвка. Ад *jьkati (гл. ікаць) з суф. ‑ъka ў прасл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 216. Параўн. ікавіца, ікотка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)