І́каць. Рус. ика́ть, укр. іка́ти, гика́ти, польск. дыял. ikać, в.-луж. hikać, н.-луж. hikaś ’глытаць, адрываць’, чэш. jikati ’ікаць, заікацца’, славац. дыял. ikať ’заікацца’, славен. hȋkati, ikati ’рыдаць’, серб.-харв. и̏цати се, балг. и́кам, макед. ика. Прасл. *jьkati гукапераймальнага паходжання. Праабражэнскі, 1, 263; Фасмер, 2, 124–125; Трубачоў, Эт. сл., 8, 215–216. Гл. ікавіца, ікаўка, ікотка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)