Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Іза́баль ’сапраўды’ (Касп.); параўн. рус. сіб. иза́боль, иза́быль ’правільна, сапраўды’, иза́большный ’сапраўдны, непадроблены’, иза́быль ’праўда, ісціна’. Гл. адзабаль.

Ізалява́ць. Праз польск. izolować з франц. isoler, якое ўзыходзіць да вульг.-лац. isula < лац. insula ’востраў’. SWO 319; Шанскі, 2, I, 39.