Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Зірк ’погляд’, зірк! зір! выклічнік (ЭШ, рук.). Рус. дыял. зырк дзеяслоўны выклічнік ’глянь’, укр. зірк!, зирк! ’тс’, польск. zerk ’погляд’. Параўн. макед. ѕирканье ’падглядванне ў адтуліну’. Параўн. ст.-рус. зеркало, зеркило (XVI–XVII стст.), ст.-слав. зръцало люстра’. Ад прасл. ’кораня zьr‑ (гл. зрок, зрэнкі) у ступені zir‑ з суфіксам ‑kъ ці без яго. Таго ж кораня зара (гл.). І.‑е. *gʼher‑ ’свяціць (прамяніцца), блішчаць’: літ. žėrė́ti ’блішчаць’, англ. gray ’шэры’, ст.-ірл. grían ’сонца’. Покарны, 1, 441–442, Траўтман, 336 Фасмер, 2, 105–106; Шанскі 2, З, 110–111.

Зірну́ць ’паглядзець’, зіркнуць (Багушэвіч, Мар. дыс.). Рус. кур., арл., калуж. зырнуть ’кінуць хуткі, кароткі погляд’, дыял. зы́ркнуть, укр. зирну́ти, зи́ркнути, польск. zerknąć, zerkać, zierkać ’тс’, серб.-харв. зи̏рнути, зи̏ркати, зи̏рати ’тс’, макед. ѕирне ’зірнуць’. Параўн. ст.-слав. прэфіксальныя назирати, объзирати, призирати, зазирати і інш., ст.-рус. подъзирати, узирати і інш. Ад zir‑ ці zirk‑ (гл. зірк) з суфіксам ‑nǫ‑ (калі з zirk‑, ‑k‑ у групе зычных можа выпасці).