Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Збло́ціць ’змучыць, зняважыць’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. zblocić ’запэцкаць балотам, граззю’, прэфіксальнага адназоўнікавага дзеяслова да błoto ’гразь’; гл. балота.

Зблы́ндацца ’ўступіць у любоўную сувязь’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. блы́ндаць ’бадзяцца’ з тлумачэннем праз лат. blin̑da ’бадзяга, валацуга’. Але прыведзенае значэнне таксама нагадвае польск. błądzić ’блудзіць’, якое магло ў сувязі з экспрэсіўным значэннем змяніцца па форме. Параўн. яшчэ блэ́ндаць.