Глядзе́ць ’глядзець’. Рус. гляде́ть, укр. гляді́ти, чэш. hleděti, ст.-польск. ględzieć ’тс’. Звычайна параўноўваюць з такімі формамі, як с.-в.-ням. glinzen ’блішчаць’, лат. glenst, glendêt ’глядзець, шукаць’ і інш. Гл. Фасмер, 1, 418; Бернекер, 1, 303; Траўтман, 92–93; Праабражэнскі, 1, 129–130; БЕР, 4, 247–248; Махэк₂, 167. Падрабязны агляд праблематыкі гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 123.
Гляк ’гаршчок з вузкім горлам’ (БРС, Шат., Касп.), глёк ’тс’ (Бяльк., Нас., Байк. і Некр.). Укр. глек, рус. гляк, глек, глёк, гилёк, ст.-рус. гълъкъ, голкъ, голькъ. Вельмі няяснае слова. Раней рэканструявалі прасл. формы тыпу *glьtъ і звязвалі гэта слова з прасл. glьjь ’глей’ (гл.). Так Бернекер, 1, 310; Трубачоў, Ремесл. терм., 217–218. Але Фасмер (1, 412) указвае на тое, што формы гэтага слова перашкаджаюць параўнанню з глей. Таму некаторыя даследчыкі мяркуюць, што гэта слова, магчыма, не спаконвечнае ў славян, і шукаюць крыніцу запазычання. Так, Гаўлава (гл. Этимология, 1966, 96 і наст.) думае, што ў даным выпадку да славян прыйшло культурнае слова з Міжземнамор’я. Параўн. грэч. лексемы, якія, як мяркуюць, маглі быць запазычаны ў слав. мовы: грэч. γαυλός ’збан’, γυλλάς ’від чашы’.