◎ Крапу́зны ’моцны’ (Ян.). Да каракуз (гл.).
◎ Крапу́шка ’пірог’ (Мат. Гом.). Гл. крапаць 2.
◎ Крапцава́цца ’высільвацца, напружвацца’ (Сцяшк. Сл.). Да крэпкі (гл.). Непасрэдна да верагоднага *крапец. Параўн. малец (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 100).
Крапчэ́ць ’здаравець’ (Мат. Гом., Др.-Падб.). Гл. крэпкі.
◎ Кра́пштаць ’драпаць’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. krapštyti ’здзіраць’ (там жа, 2, 517). Польск. krapsztać ’калупаць у носе’. Запазычанне з літ. krapštyti ’драпаць, калупаць’ (Урбуціс, Baltistica, 5 (I), 62; Грынавецкене і інш. ZKK, 16, 179; Лаўчутэ, Балтизмы, 46).
◎ Крапя́г ’махавік (грыб)’ (Сцяшк. Сл.). Гл. крапянік.
◎ Крапя́нік ’грыб’ (Мат. Гом.). Гл. крап.
Краса́ 1 ’хараство, прыгажосць’ (ТСБМ, Шат., ТС). Укр. краса, ст.-рус. краса ’тс’, ст.-слав. краса ’тс’, ст.-польск. krasa, чэш. krasa, славац. krasa, в.-луж. krasa, н.-луж. krasa ’тс’. На ўнутраную форму прасл. krasa пралівае святло этымалогія, якая звязвае гэту лексему з прасл. krěsъ (Ваян, Зб. Младэнаву, 284–285). Прасл. krasa на падставе пашыранага пераважна абстрактнага значэння ’прыгажосць’ і канкрэтнага ’чырвоны колер’ рэканструявалася ў гэтым значэнні. Пры параўнанні з прасл. krěsъ (рус. крес ’ажыванне, адраджэнне’, серб.-харв. кре̏с ’Іванаў дзень’) была звернута ўвага на тое, што krasa (параўн. лац. cresco ’вырошчваю’) магло першапачаткова абазначаць ’колер жыцця, ажыўленне’. Канкрэтнае значэнне для краса і краска 1 (гл.) не захавалася на беларускай глебе таму, што прасл. krěsъ было выцеснена ўсходне-славянскай інавацыяй Купала (гл.). Прасл. krasa страціла ў гэтым рэгіёне сакральнае значэнне (Мартынаў, Лекс. Палесся, 29–30). Параўн. агляд іншых этымалогій у Трубачова, Эт. сл., 12, 95–97.
Краса́ 2 ’цвіценне злакавых раслін’ (Сл. паўн.-зах., ТС, КЭС, лаг., Клім.). Гл. краса 1.
Красава́ць ’цвісці (пра злакавыя расліны)’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах.). Гл. краса 2.
Красаві́к 1 ’чацвёрты месяц года’ (ТСБМ, Гарэц., Нас.), ’пяты месяц года’ (Яруш.). Гл. краса 2.
Красаві́к 2 ’баравік, які расце, калі красуе жыта’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.). Гл. краса 2.
Красаві́к 3 ’жучок на коласе ў час красавання злакаў’ (Ян.). Гл. краса 2.
Красаві́к 4 ’лешч’ (Мат. Гом.). Нераст ляшча адбываецца ў час красавання злакаў.