Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

То́ўча ’гатаваная мятая бульба, камы’ (драг., Ск. нар. мовы). Да таўчы (гл.). Утворана (як і папярэдняе слова) ад асновы *tolk‑ і суф. *‑ja. Сюды ж: тоўке́ня ’тс’ (бяроз., Вешт.) з другасным выраўноўваннем асновы *tolk‑, як і тоўка́нка ’камы’ (ТС), параўн. таўкці́ ’таўчы’ (там жа), товчэ́ня ’тс’ (драг., ЛА, 4), якія ўтвораны пры дапамозе суф. ‑еня, роднаснага балтыйскаму ‑enė, параўн. літ. brazdiẽnė ’каша’. Усх.-бел. то́ўчанка (ЛА, 4) і тоўчэ́нік ’тс’ (Вешт.) былі ўтвораны ў выніку семантычнай кандэнсацыі: то́ўчанка < тоўчаная каша/бульба і да т. п.

Тоўшч, то́ўшча ’таўшчыня’, ’маса якога-небудзь што мае вялікую таўшчыню рэчыва, цела’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Жд. 2, Гарэц., ТС), ’таўшчыня зямлі, не паверхня’ (БРС), ’вышыня стромага берага’ (Др.-Падб., Яшк.), тэўшч ’таўшчыня’ (Янк. 2). Укр. то́вща ’густы лес, нетры’, ’тоўсты слой’, рус. то́лща ’аб’ём; маса цела’, ’гушча’, ’слой, пласт’, ’таўшчыня’, польск. tłuszcz ’тлушч’, tłuszcza ’натоўп людзей, зброд, галота’, чэш. tloušť ’галавень, Leuciscus cephalus’, старое ’таўшчыня’, tloušťka ’таўшчыня, паўната’; славен. старое tọ̑lst (Р. скл. tolstȋ) ’тлушч’, новае tọ́lšča ’тс’, ст.-слав. тлъшта ’таўшчыня’. Прасл. *tъlst‑jь, *tъlst‑ja, утвораныя ад прыметніка *tъlst‑ъ пры дапамозе суф. *‑jь, *‑ja. Да тоўсты (гл.). Аб мене о > э ў лексеме тэўшч гл. Карскі, 1, 156.

То́фель ’таполя’ (лаг., Жд. 3; Сл. ПЗБ), то́філь, то́фаль ’тс’ (Сл. ПЗБ), то́фліна, то́флінка ’тс’ (Барад.). Гл. топаль, таполя; замена н > ф разглядаецца як выпадак гіперызму, гл. Забаштанская, АКД, 7. Магчыма, іранічнае збліжэнне з То́філь (= рус. Феофил, Байк. і Некр.).

То́хнуць ’спаць сапучы ці задаючы храпака’ (Нас.), ’гніць ад недахопу паветра’ (брасл., Сл. ПЗБ). Параўн. рус. дыял. то́хлый ’тухлы’, то́хнуть ’здыхаць, дохнуць’. З *тъх‑, генетычна звязанага з тхнуць (< *dъxnǫti) ’патыхаць’, ту́хнуць ’пратухаць’, тхлі́на ’падла’, гл. (Фасмер, 4, 89).

Тох-тох-тох ’стук-стук-стук’ (кам., ЖНС). Гукапераймальнае. Ад тог‑ утвораны ‑ка‑дзеяслоў то́хкаць ’тахкаць, стукаць, торгаць’ (ТС), з частковай рэдуплікацыяй — то́хтаць ’пульсаваць’ (шальч., Сл. ПЗБ).

Тоц у выразе: тоц у тоц ’вельмі падобны’ (ТС). Няясна; відаць, не можа разглядацца асобна ад падобнага выраза точ у точ ’вельмі дакладна, падобна’, гл. точ. Праблему складае канец слова, гл. аналагічнае чаргаванне ў цот (гл.) пры рус. чёт ’парнасць, пара’. Параўн. макед. дыял. тоцки ’толькі, адзіна; зусім мала’, якое Тодараў (Этим. етюди, 83) выводзіць з то́лку ’столькі’ (< *толцки); разм. тоцне ’цюкнуць’. Магчыма, пад уплывам тыц (гл.) таго ж паходжання.

То́цма: тоцма стаць ’застыць ад страху’ (ТС). Утворана ад стоц(ь)ма стаць, як роўма раўці, бегма бегчы, варма варыць і да таго пад., параўн. стоці, гл.

Точ у выразе: точ у точ ’вельмі дакладна, падобна’ (мсцісл., Юрч. Фраз.), tocz ŭ tocz ’кропля ў кроплю (падобны)’ (ваўк., Федар. 4); магчыма, сюды ж ст.-бел. то́чию ’толькі’ (Ст.-бел. лексікон, Сл. Скар.). Параўн. укр. дыял. точ (в) точ ’дакладна’, рус. точь в точь (точь‑в‑точь) ’тс’, польск. tecz ’кропка’. Прасл. *tъčь ’тс’ звязана з *tъknǫti/*tykati (Брукнер, 567; Фасмер, 4, 90; ESSJ SG, 2, 665; ЕСУМ, 5, 611), гл. ткнуць, тыкаць, а таксама точка2, точна.

То́ча1 ’від палатна’ (Касп.), рус. то́ча, точина́, то́чиво ’ўсё, што выткана, палатно’. Утворана ад раннепраславянскага дзеяслова *tъktʼi (які папярэднічаў пазнейшаму *tъkati ’ткаць’, гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 117) і суф. *‑ja (> *tъk‑ja).

То́ча2 ’незамярзаючае месца на рацэ, прамыіна’ (ТС). З прасл. *tok‑ъ (ад *tekti ’цячы’) пры дапамозе суф. *‑ja (*tok‑ja).

То́чка1 ’мядзведка, Gryllotalpa gryllotalpa’ (Сержп., Байк. і Некр., Мат. Гом., ТС, ПСл; бяроз., Ск. нар. мовы; лельч., Жыв. НС), ’крот’ (ТС), ты́чка ’тс’ (іван., ЖНС), ту́чка ’мядзведка’ (ТС), ты͡эчка ’тс’ (лун., Арх. Вяр.), tòčka, tu͡ečka ’крот’ (Тарн.), ’сараканожка, Myriapoda’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. дыял. ту͡очка ’мядзведка’, то́чка ’палёўка’, каш. točk ’крот’, ’мыш Cletrionomys glareolus’, палаб. tücai̯kă ’крот’, славац. дыял. točka ’тс’. Да тачы́ць ’грызучы, праядаючы, рабіць дзіркі, пашкоджваць што-небудзь’ (гл.) < прасл. *točiti, адным са старажытных значэнняў якога акрамя ’прымушаць цячы, бегчы’ (< *tekti ’цячы, бегчы’) было ’круціць, пракручваць’. Паводле Папоўскай–Таборскай (Бел.-польск. ізал., 106), гэта перыферыйны праславянскі (палабска-кашубска-палескі) архаізм або, магчыма, арэальная праславянская інавацыя (Szkice, 2, 35), падтрыманая наяўнасцю ідэнтычна матываваных ням. Wühler, Wühlwurm, Erdwühler ’крот’. Борысь (SEK, 5, 154) мяркуе пра незалежнае развіццё назвы на славянскіх тэрыторыях. Цікавасць уяўляе выпадак этымалагічнай магіі: “як пачынаюць закормліваць на ўбой вепрука ці свінню, то даюць ім зьесці точку, каб яны хутко сыцелі” (Сержп. Прымхі, 151); тут назва набліжана да тук, тучыць, гл.

То́чка2 ’кропка’ (Бяльк.), ’колік, які служыць межавым знакам’ (Некр.), ’метка ў канцы адмеранага ўчастка’ (люб., Бел. дыял., 2); у выразах: точка ў точку ’вельмі падобны’ (ТС), ni papaŭ ŭ tòczku ’не змог нешта зрабіць, сказаць; няўдала ажаніўся’, tòczka ŭ tòczku ’пра штосьці добра падабранае, напр., коней (калі адзін аднаго даганяе, але застаюцца на аднолькавай адлегласці, то так гавораць)’ (ваўк., Федар. 4). Параўн. укр. то́чка ’пункт, кропка’, рус. то́чка, чэш. teczka, славен. tóčka, серб.-харв. та̏чка, балг. то́чка, макед. точка ’тс’. Прасл. *tъčьka < *tъčь (< *tъknǫti/*tykati) ’месца, куды ткнулі’, параўн. ты́чка ’знак забароны’ (Жд. 2). Паводле семантыкі аналагічна лац. punctum ’кропка’ < pungere ’калоць’ (Фасмер, 4, 90; Махэк₂, 638; Чарных, 2, 254; ЕСУМ, 5, бі 1). Гл. таксама точ, тоц.

То́чка3 ’магазін’ (Сцяшк. Сл.), ’радыёкропка’ (Сл. ПЗБ, Вруб.), з рус. то́чка ’тс’, скарочана з афіцыйна-канцылярскіх назваў: торго́вая то́чка, радиото́чка ’тс’.

То́чка4 ’гайня, зграя сабак, ваўкоў у час цечкі’ (слонім., Шн. 3; Сл. ПЗБ; слонім., Жыв. сл.; зэльв., слонім., ЛА, 1; Сцяц.). Параўн. укр. дыял. ті́чка, те́чка ’гайня ваўкоў; касяк рыб’. Да тачы́цца (< тачы́ць < *točiti) ’круціцца’, што ўрэшце да *tekti, *tokъ (гл. цякаць, цячы, ток2) (ЕСУМ, 5, 578; Страхаў, Palaeoslavica, 13, 2, 20). Гл. це́чка.

То́чка5 ’кружок, які дзеці выкарыстоўваюць пры катанні’ (ваўк., Арх. Федар., Вруб.). Да тачыць (гл.); параўн. асабліва польск. taczać ’гнаць наперад нешта круглае, куляць’, toczyć ’каціць’, toczek ’кружок, колца’.

То́чка6 ’вяха, якая забараняе карыстацца дарогай’ (Шат), ’забіты ў дно ракі кол для прывязі рыбацкага чаўна’ (мазыр., Яшк.), ’тычка на фасоль’ (Мат. Гом.). Да у‑ткну́ць, ты́каць, ад асновы якіх утварылася (з суф. *‑jь) *točь ’месца, куды ўваткнулі што-небудзь’, пазней — ’тое, што ўтыкалі’. Відаць, сюды ж: то́чка ’ўчастак зямлі (для пасадкі, поліва ці ўборкі буракоў), выдзелены для апрацоўкі яго адным работнікам у калгасе’ (лельч., ЛА, 2); гэты ўчастак мог быць абазначаны ўваткнутымі вешкамі. Гл. таксама тычка.