То́ча1 ’від палатна’ (Касп.), рус. то́ча, точина́, то́чиво ’ўсё, што выткана, палатно’. Утворана ад раннепраславянскага дзеяслова *tъktʼi (які папярэднічаў пазнейшаму *tъkati ’ткаць’, гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 117) і суф. *‑ja (> *tъk‑ja).

То́ча2 ’незамярзаючае месца на рацэ, прамыіна’ (ТС). З прасл. *tok‑ъ (ад *tekti ’цячы’) пры дапамозе суф. *‑ja (*tok‑ja).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)