Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Крутаве́рць ’дрэннае надвор’е з мяцеліцай’, ’вірлівая вада’ (ТСБМ). Да круціць (гл.) і вярцець (гл.).

Крутаве́я ’мяцеліца’ (Федар. Рук.). Да круціць 1 (гл.), веяць (гл.).

Крутагало́ў ’птушка’ (Бяльк.). Названа паводле формы галавы (гл.). Параўн. крутагалоўка.

Крутагало́ўка ’апалонік’ (Сцяшк.). Параўн. крутагалоў (гл.).

Крутарэ́лі ’кружалы (калаўрот)’ (Бяльк.). Робіцца так: убіваецца кол ў лёд на лузе ці возеры, замарожваецца, на яго насаджваецца кола, да кола прымацоўваецца жэрдка, да яе канца прывязваюцца санкі. Параўн. круцёлка 1 (гл.). Кантамінаваная або складаная лексема *крута‑арэлі. Параўн. круціць (гл.) і арэлі (гл.).

Крута́сы ’варыяцыі, выкрутасы’ (Мат. Гом.). Да круціць. Аддзеяслоўнае ўтварэнне на ‑асы (Pluralia tantum). Гл. SP, 2, 32.

Крутая́р ’лес на абрыве’ (Мат. Гом.). Да круты 1 (гл.), яр (гл.).

Крутня́ 1 ’бязладдзе’ (КЭС, лаг.), ’круцельства’ (Бяльк.). Да круціць 2 (гл.).

Крутня́ 2 ’закрутка для прымацавання аглабель да полаза’ (Сл. паўн.-зах.). Да круціць 1 (гл.).

Крутун ’віхор’ (Яўс.). Гл. круціць 1.

Круту́ха ’танец’ (Касп.). Гл. круціць 1.