◎ Пэ́рла ’ячныя крупы, панцак’ (глыб., Сл. ПЗБ). Па фанетычных прыкметах (спалучэнне пі‑), відаць, запазычана з ням. Perlgraupen ’тс’ (магчыма, пад уплывам польск. kasza perłowa). Гл. пярлоўка.
◎ Пэ́рнуць ’пекануць, стукнуць’: добро пэрнуу (рагач., Мат. Гом.). Імітатыўны дзеяслоў, параўн. пэцнуць, пілікнуць ’тс’ і пад. Параўн. перыць (гл.).
◎ Пэ́рса (persą) ’адрэзак поля, шырэйшы за загон’ (беласт., SOr, 17, 244), pers, bers ’тс’ (там жа). Рэлікт на базе кораня і.-е. *prkпараўн. літ. praparšas ’роў, акоп’, s на месцы š тлумачыцца ўплывам “мазурэння” на поўначы Беласточчыны (гл. Абрэмбская–Яблонская, Зб. Аванесаву, 200–204; Śladami, 406–412); не выключана народнаэтымалагічнае пераасэнсаванне ў назвах палёў тыпу Perša, Perse (параўн. парадкавы лічэбнік першы, польск. pierwszy), літ. Peršiekščis (Słownik nazw terenowych póln.-wsch. Polski, Warszawa, 1992, 354–355), гл. Цыхун, Зб. Абрэмбскай-Яблонскай, 47. Гл. таксама перс.
◎ Пэ́ртацца ’рабіць няякасна, з агрэхамі, без ведання справы’ (Скарбы). Няясна; параўнанне з пэркало ’капун, капуха’ (карэліц., Жыв. сл.), польск. pertać, варыянт pyrtač ’піхаць, тыркаць’, дазваляе звязаць усе названыя формы з другій, параўн. растаны́‑рыць і пырта ’нос’ (гл.) (рус. распырить ноздри); у такім выпадку беларускія словы з пэр- — вынік польскага уплыву, параўн. perzyć się ’натапырвацца’. У аснове, магчыма, імітатыў тыпу тыр‑пыр (пра няўклюднае i̯ няўмелае дзеянне), што звязаны чаргаваннем з пароць і рус. портить (*рыШі), параўн. партач, партачыць (гл.). Меркаванне Банькоўскага (2, 531) пра паходжанне польскіх формаў з pyr(s)tać (*parstać) ’штурхаць пальцам’ ад ст.-польск. parst ’палец’ здаецца менш верагодным. Гл. таксама поркацца.
◎ Пэ́ртыкі ’калкі, на якія вешалі калыску ў полі’ (трак., Сл. ПЗБ). Нагадвае польск. pręciki ’пруткі, кіёчкі’, памянш. ад pręt ’кіёк’, гл. прут ’тс’; пачатак слова, магчыма, трансфармаваны пад уплывам літоўскіх слоў тыпу perti̯s ’даўгавязы’, perti̯sti ’расцягнуцца’ і пад. Міжмоўная інавацыя на беларуска-літоўска-польскім сумежжы?
◎ Пэ́руч ’спачатку, раней’ (пруж., Сл. Брэс.). Гл. перуч ’тс’.
◎ Пэ́рхаль ’мядовая раса’ (астрав., ЛА, 1), пэрхель ’падзь’ (астрав., Сл. ПЗБ). Відаць, звязана з перхаць ’кашляць’ (карэліц., Жыв. НС), што ўзыходзіць да імітатыўнага Трухай, гл. пырхаць, пу́рхаць, перхаць і пад., параўн. польск. pierzch ’луска, пыл’.
◎ Пэ́сткі ’семя сланечнік; семачкі’ (Скарбы, Сл. Брэс., Сцяшк.), ’гарбузовае насенне’ (баран., Жыв. сл.). Хутчэй за ўсё, па лінгвагеаграфічных і фанетычных прычынах, запазычана з польск. pestki ’семачкі; костачкі (у раслінах)’, паводле Банькоўскага (2, 533), польск. pestka — штучны наватвор (1564 г.) заместреска (-$/-, як у kostka ’костачка’); параўн. чэш. реска, славен. реска, харв. кайк. реска, н.-луж. раска (гл. Махэк₂, 440–441; Бязлай, 3, 19). Куркіна (Этимология–1994–1996, 202) збліжае са славен. peski ’маладыя адросткі часныку’, рус. дыял. пески ’кончыкі пальцаў на нагах’ і ўзводзіць да прасл. *pestь (роднаснае літ. piesta ’ступка’ і звязанае з піхаць, пшано, гл. Фасмер, 3, 250), што па вышэйназваных прычынах малаверагодна.
Пэ́тлахі груб. ’непрычасаныя валасы’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), фразеалагізм згарэць з пэтлахамі ’згарэць датла’ (зэльв., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад па́тлы ’доўгія неахайныя валасы’ (гл. патла́ты) пад уплывам пэ́йсахі ’тс’. (гл. пэйс).
Пэ́трахі ’вантробы’ (гродз., Жыв. НС), перан. ’шматкі’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), пэ́трах ’ашмётак’ (Цых.), на пэтрах: патрушчыў на пэтрах ’ушчэнт’ (Шляхам гадоў, Мн., 1990, 145). Экспрэсіўны варыянт да патрахі́ ’вантробы’ (гл.), параўн. польск. patrochy ’вантробы; неядомыя абрэзкі і адходы з іх’.