Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пуці́ў (пущу) ’адзінка меры каля сямі кілаграм’ (малар., Нар. лекс.). Няясна.

Пу́ціць ’прыводзіць у парадак’ (бялын., Мат. Гом.). Да пуць ’лад, парадак’.

Пу́цкала ’мурза, бруднюха’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Ад пу́і©каць ’размазваць па твары’, гл. пу́ца.

Пу́цкела ’перапёлка’ (воран., Шатал.). Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 127), запазычана з літ. putpelė, piitpela ’тс’, хаця неарганічная для беларускай мовы субстытуцыя tpe‑ > цке- застаецца невытлумачальнай; хутчэй за ўсё, з *пуцькапа ад пу́цькаць у выніку “пераносу” мяккасці (гукаперайманне пуць-пуць) у спалучэнні ‑цьк‑ > цк© магчыма, пад уплывам балтыйскіх назваў. Параўн. таксама харв. риска ’перапёлка’ і пад., в.-луж. росриіа, н.-луж. paćpula ’тс’.

Пуцня́ ’пук, вязка (пянькі, лык, ільну)’ (Нас., Мядзв.), ’старая мера льну, роўная 12 кг’ (іўеў., Сл. ПЗБ), пуценька, памянш. ад путня ’скрутак лазовай кары’ (ТС), пуцэнька ’пучок лык, дзесяць лык’ (Бяльк.), ’пучок змятай пянькі’ (Нас.), пуцэнічкі ’пучкі’ (паст., Сл. ПЗБ). Рэдкая паралель серб.-харв. рисепка ’пятля, пяцелька’, а таксама рисе ’гузік’, мн. л. риса ’путы на нагах авечак, кароў’, якія Скок (3, 65) выводзіць ад *poto (гл. пута), дае падставы бачыць у беларускім слове архаізм на базе першапачатковага дэмінутыва пу́тца (гл.), варыянт пу́цца з семантыкай ’нешта зблытанае’: nymii̯a > пуцэнька > пуірія, з аднаўленнем матывацыі — путня ’пук, вязка’ (гл.). Зрэшты, нельга выключыць магчымасць сувязі з пу́ца (гл.) з абагульненым значэннем ’нешта круглае, наджгае’, пра што сведчыць брэсц. пуцэнька ’таўстушка’ (Бел. мова і літ-pa ў ВНУ. Брэст, 1971, 202).

Пуцо́к ’penis’ (КСТ). Магчыма, фанетычны варыянт да пыцо́к (гл.), параўн., аднак, укр. пу́цка ’membrum virile’, арг. пу́ца ’тс’ (< рум. puţa ’penis’), славен. puca ’penis (у малых дзяцей)’ (< істрыйск. puţă ’тс’), апошняе Скок (2, 88) выводзіць з лац. *pūttium ад puttus ’дзіця’. Параўн. таксама пе́цік ’penis (у дзяцей)’.

Пуцо́ліць ’прагна есці’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад пуцаваць ’тс’.

Пуцу́к ’таўстатвары чалавек; пацук’ (Нас.; в.-дзв., глыб., Сл. ПЗБ). Кантамінацыя пуцаты ’мардаты’ і пацук, гл. пуца, пуцак.

Пуццё ’толк, карысць’ (Ян.), дабро’ (Бяльк.), ’толк, лад’; ’балаўнік’ (Юрч. Фраз. 1), параўн. укр. пуття ’толк, карысць’. Форма зборнага назоўніка ад пуць2 ’лад, парадак’.

Пуць1 ’дарога, шлях’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Сл. ПЗБ), ’чыгунка’ (Жд. 1, Сл. ПЗБ)’, ’пуцявіна, пуціна, жыццёвы шлях’ (ТС, Сл. ПЗБ), а таксама пуць, ж. р. пуця́ (Янк. 2, Сл. ПЗБ), ст.-бел. путь ’паход; дарога’ (Ст.-бел. лексікон), сюды ж пуці́на, пуцяві́на ’дарога’ (Яруш.), пуці́нка ’сцежка’ (барыс., Шн. 2), укр. путь ’шлях, дарога’, рус. путь, польск. pąć ’падарожжа, дарога’, чэш. pouť ’багамольства, пяльгрымка’, славац. púť ’праход, шлях’, в.-луж. puć, н.-луж. puś ’дарога, чыгунка; падарожжа’, палаб. pǫt ’дарога’, славен. pọ́t ’шлях, дарога’, серб.-харв. пу̑т, балг. път, макед. пат. Прасл. *pǫtь ’шлях, дарога’ звязана з асновай і.-е. *pent‑ ’ступаць, ісці, знаходзіць’ і суадносіцца з назвамі дарог ад кораня *pont‑/pṇt‑: ст.-інд. pánthāh, грэч. πόντος ’марскі шлях, мора’, πάτος ’сцежка’, лац. pons ’гаць, мост’, ст.-в.-ням. pfad ’сцежка’, з іншым вакалізмам прус. pintis ’шлях’ (Фасмер, 3, 413; Скок, 3, 86–87; Шустар-Шэўц, 2, 1187; Глухак, 513; Сной, 477; Чарных, 2, 85 і інш.).

Пуць2 ’лад, парадак, мера’ (Нас.), ’толк, розум’ (Ян.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’памяць’ (паст., шальч., шчуч., Сл. ПЗБ), ’дабро’: ні будзіць зь цібе пуці (Бяльк.), сюды ж пуця́чы ’варты, каштоўны, добры’ (Бяльк., Ян.), пу́тны ’талковы’ (гл.), параўн. укр. путня́ ’шлях; толк’, рус. без путя́ ’без толку, дарэмна, без прычыны, карысці’. Утворана на базе пераноснага ўжывання пуць ’дарога; жыццёвы шлях’, г. зн. ’правільны шлях’ у выніку пераасэнсавання пад уплывам фразеалагізмаў і выразаў тыпу пуця ни въ чомь не знаешь, безъ пуця сваволитъ (Нас.), бяспу́тны, непуцёвы і пад.; меркаванне Грынавяцкене і інш. пра запазычанне з літ. pùtė ’курыца’; перан. ’разуменне’ (LKK, 16, 187), паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 147), недастаткова аргументаванае.