Пуці́нка ’сорт яблыні, якая дае зялёныя кісла-салодкія яблыкі, і яе плады’ (ТСБМ; жлоб., б.-каш., нараўл., лоеў., Мат. Гом.), пуці́нька ’тое, што і пепін’ (Мат. Гом.), путі́мка ’сорт яблыкаў’ (Сіг.), укр. пути́вка ’сорт невялікіх круглых яблыкаў’, рус. пути́вка ’сорт паўночнарускіх яблыкаў’; магчыма, сюды ж польск. puciepka ’сорт дзікіх сліў’. Няясна; магчыма, ад месца вывядзення сорту, параўн. назву горада Путивль ад гідроніма Путивка (першапачаткова *Путивъ, гл. Фасмер, 3, 412), тыпалагічна анто́наўка ад назвы горада Антонава (там жа, 1, 80).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)