Пуці́на 1 ’сцежка’ (Жд. 1), рус. пути́на ’дарога’. Да пуць ’тс’.
Пуці́на 2 ’каліна; ягады каліны’ (навагр., шчуч., Сл. ПЗБ; лід., Сцяшк. Сл.), памянш. пуці́нка (Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (там жа), запазычанне з літ. pùtinas ’тс’, параўн. літ. putinúoti ’чырванець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)