Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ні́кі злуч. ’ні’, звыч. пры параўнанні: нʼикʼи табойу дзяўчыну ўзʼаў (параўн. ні табою = лепш за цябе…) (бераст., Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё з *nitiß параўн. славен. niti, серб.-харв. нити, макед. нити ’ні’, што ў сваю чаргу ўяўляюць спалучэнне *пі у параўнальнай функцыі з узмацняльнай часціцай *ti, якая можа выступаць ў такіх спалучэннях і ў іншых варыянтах, параўн. балг. huto ’ні’, ст.-чэш. niť ’тс’ і інш. (ESSJ SG, 2, 499–500). Пераход г’ > /с’ у беларускіх гаворках звязваюць з ятвяжскім субстратам (Атрэмбскі, Gramatyka, 1, 357). Гл. таксама Цыхун, БЛ, 28, 64–65.

Ні́кнуць ’знікаць, гінуць’ (Сл. ПЗБ), ’знікаць, схіляцца уніз’ (Нас., Гарэц.), ’нікнуць, вянуць’ (Яруш.), сюды ж ні́клы ’паніклы’ (Гарэц.), ’кволы’ (Сл. ПЗБ). Формы зак. трывання да *nikati2 (гл. ні́каць), у значэнні якіх магчыма кантамінацыя з *nikati1 (гл. знікаць), параўн. нікну́ць ’заглянуць’ (ТС).

Ніко́лі ’ніколі, ні ў якім выпадку’ (Нас., ТС, Пятк., Касп.), укр. ніко́ли, славац., чэш. nikoli, н.-луж. nikul, nikula, в.-луж. nikoli, nykoly. Адмоўная часціца ні з займеннікавым прыслоўем калі (< *koli, Махэк₂, 399; ESSJ SG, 2, 356).

Нікольнік ’лешч, які нерасціцца ў сярэдзіне мая’ (Жук.). Ад Школа ’царкоўнае свята ў гонар святога Міколы-цудатворца’.

Ні́кпачын, нікпочын ’нядаўна, толькі што’ (жытк., Мат. Гом.; ТС). Цёмнае слова; другая частка асацыіруецца з пачынаць, параўн., напрыклад, пачынак ’пачатак’ (Мат. Гом.), або спалучэннем + /Ш чыне, г. зн. ’пасля дзеі (падзеі, акта)’, гл. чын.

Нікс ’серна-кіслы цынк’ (Нас.). Запазычана праз польск. niks ’цынкавая-мазь’ з ням. Nichts, назвы, утворанай ад грэч.-лац. onychitis шляхам жартаўлівага збліжэння з nicht (s) ’нічога’ (Варш. сл., 391; Махэк₂, 399).

Нікуды́шні, нікудышны ’нікчэмны, непрыдатны, няздатны’ (Касп., Сцяц., Сл. ПЗБ; драг., Нар. лекс.; Ян.; петрык., Мат. Гом.), нікудцчны ’слабы, стары’ (Ян.). Прыметнік, утвораны на базе словазлучэння нікуды не варты шляхам адсячэння яго часткі і афармлення канца слова суфіксам ‑шн (‑чн), параўн. заўтрашні, ранішні і пад. Меркаванні пра запазычанасць з рус. никудышний (Сл. ПЗБ), здаецца, не маюць падстаў.

Нікчэ́мны, нікчо́мны ’нікуды не варты, непрыдатны’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ, ТС). Прыметнік, утвораны на базе словазлучэння тыпу ні к чаму не варты, параўн. нікчо́му ’ні да чога, без патрэбы’ (ТС). Меркаванні пра запазычанасць з польск. nikczemny ’благі, подлы’ (Сл. ПЗБ), што паходзіць ад nikczemu (Брукнер, 359), здаюцца неабавязковымі, паколькі ў народных гаворках магчымы пераход о > э пад націскам, параўн. штонікі і штэнікі. Параўн. таксама чэш. ničemny < ničemu (nenaučený), Махэк₂, 399.

Нільжа́ ’нельга, няма магчымасці’ (Мал.). Гл. нельга.

Нім ’перш чым, пакуль’ (Федар., Чачот), укр. пім ’тс’, польск. nim ’тс’. Паводле Карскага (2–3, 84), паходзіць з ускоснай склонавай формы займенніка */ь (гл. ён); таксама адносна польскага злучніка гл. Брукнер (204, 364). Апошні разглядаецца і як вынік кантамінацыі: nim < nizy, im (ESSJ SG, 2, 498 з адпаведнай літ-рай). Нягледзячы на фіксацыю яшчэ ў Бярынды, бел. пім хутчэй за ўсё запазычана з польскай, параўн. Булахаў, Развіццё, 27, а таксама Карплюк, Paralele w rozwoju słownictwa języków słowiańskich. Wrocław etc., 1989, 161–170. Няяснага паходжання мін. пім ’як бы, быццам’ (Сл. ЦРБ), фармальна ідэнтычнае разгледжанаму раней (кантамінацыя нібыу^быццам?).