Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мяздо ’гняздо’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да гняздо (гл.), у якім адпала пачатковае г-, а н > м (аб гэтым Карскі, 1, 324).

Мяздра́, мездра́, міздра́ ’падскурная клятчатка ў жывёл, адваротны бок шкуры’, ’благі бок вырабленай скуры’, ’мякаць у гарбузе, дзе знаходзіцца насенне’, ’мяккая частка дрэва паміж карой і драўнінай’ (ТСБМ, Яруш., Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС; в.-дзв., Шатал.; КЭС, лаг.), міздря́ ’нікчэмнасць’, міздрычка ’нікчэмны, дробязь’ (Бяльк.), ашм. мяздрава́ты хлеб ’ацеслівы’ (Сл. ПЗБ), мяздроны ’не вельмі добра ачышчаны ад мяздры’ (Нас.). Укр. міздря́, міздро, мездро, ніздра́, ніздря́, мяздра ’кара’, ’унутраны бок скуры’, рус. мяздра́, мездра́, рус.-ц.-слав. мяздрица ’абалонка яйка’; польск. mizdra, miazdra, miązdra, miazda, mięzdra ’мяздра’, ’эпідэрміс’, каш. miåzdra ’колер твару’, в.-луж. mjazdro ’бяльмо’, mjadresko ’плеўка на яблыку вока’, чэш. mázdra ’скурка, плеўка’, валашск. mʼazgra, miígra, mjazdro ’слабы (чалавек)’, mázderko ’кавалачак’, mazgera ’малы чалавек’; славен. mezdro ’лыка’, mézdra, mȇzdra ’ўнутраны бок скуры’, ’смятана на малацэ’, ’абалона пад карой дрэва’, ’маладая плеўка на ране’, серб.-харв. ме́здра ’скурка, плеўка’, макед. мездра ’мяздра’, ’брушына’, балг. мездра ’ныркавы тлушч’, ’сала’. Многія этымолагі выводзяць прасл. męzdra (Копечны, Zákl. zás., 203; Махэк₂, 356; Шустар-Шэўц, Этимология–1970, 88; Бязлай, 2, 182), якое не мае яснай этымалогіі. Рэканструюецца і.-е. *memsdhrom (Бругман, 38, 437) і супастаўляецца з лац. membrum ’член’, membrāna ’скурка’, іншыя выводзяць *memsro‑, якое мусіла б даць *męstra (а не męzdra). Мее (129 і 409), Фасмер, (3, 29) выводзяць лексему з мяса і драць, супраць чаго Ільінскі (RS, 6, 224). Аткупшчыкоў (Из истории, 148), падкрэсліваючы змешванне ў слав. дыялектах слоў мязга і мяздра па семантыцы, бачыць блізкае словаўтварэнне: ст.-слав. мѧ‑з‑д‑ра мае суфіксальнае ‑(z)d‑; назіраецца чаргаванне d/g, параўн. мез‑д‑ра і мез‑г‑а, якія ўзыходзяць да кораня *men‑ ’мяць’, і першапачаткова абедзьве абазначалі ’мякаць, цёртае, патоўчанае рэчыва’. Карпенка (у канд. дыс. «Слав. терминол. обработки кожи (назв. сырья и ремесленников)», Киев, 1984) выводзіць наступны шлях развіцця лексемы мездра: і.-е. meig̑h ’кіпець, віраваць, цячы’ > *moig̑zghā, *moighsqā ’тое, што цячэ, вільготнае’ > мезга ’ўнутраная слізкая абалонка дрэва’ > мездра ’падскурная клятчатка, адваротны бок скуры’.

Мяздры́ць ’біць, церці, каб зрабіць мяккім’, ’біць безупынна’ (КЭС, лаг.). Утворана ад мяздра́ (гл.).

Мязю́к, мезюк, мізюк ’мезены палец’ (ТС), мезюн, мізюн ’тс’ (ТС). Аналагічна утварэнню літ. maželisч mažylis, але з іншымі суфіксамі. Балтызмы. Параўн. літ. mažiukas ’мезены палец’. У апошніх бел. лексемах суфікс ‑ук быў заменены на -ун у той жа функцыі (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 123).

Мяйсцовы ’стаячы (пра ваду)’ (паст., Сл. ПЗБ). Паланізм. З польск. miejscowy ’звязаны з адным і тым жа месцамі miejsce ’месца’.

Мяк!1 ’тупы ўдар’, ’падзенне, шмяк аб зямлю’ (Нас.), ’глухі моцны ўдар тупым прадметам’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Да шмяк! (гл.). Сюды ж мякаць ’валіць’, мяк- пуць ’паваліць’ (Юрч.), ’біць чым-небудзь тупым па мяккім’ (Нас.), мякнуцца ’ўпасці, ударыцца, шлёпнуцца ў гразь’ (Юрч., Нас.; усх.-гом., КЭС), а таксама мекшаны (гл.).

Мяк2 ’мянтуз, Lota lota’ (гродз., Сл. ПЗБ; шчуч., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. meknė ’язь’.

Мя́каць1 ’мяккая частка пладоў ягад, клубняў, цела жывёлы або чалавека’, ’мяса без касцей’, ’што-небудзь рыхлае, мяккае’ (ТСБМ), ’ралля, якая без перапынку ўзорваецца некалькі год запар’ (паўн.-усх., КЭС), мя́кець ’мякаць’ (Ян.). Да мя́ккі (гл.). Суфікс ‑tь (рус. мякоть, укр. мʼякіть) утварыўся, відаць, з ‑ostь і ‑ota.

Мяке́ка ’мяла, цяльпук’ (зэльв., Жыв. сл.). Балтызм. Параўн. літ. mekekė ’прыдуркаваты, нездагадлівы чалавек’.

Мякета́ць ’утвараць гукі, падобныя на бляянне баранчыка (пра бакаса)’ (ігн., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mekenti ’бляяць’, meketys ’нейкая птушка’.

Мякі́на, мекі́на ’адходы пасля абмалоту і ачысткі зерневых, бабовых культур і льну’ (ТСБМ, Яруш., Грыг., Маш., Бяльк., Бір. Дзярж., Сл. ПЗБ, ТС; бабр., Воўк-Лев.; КЭС, лаг.), ’бесхарактарны чалавек’ (ТС); мякі́нка, мякінны хлеб’, ’хлеб з сумесі жыта, аўса і ячменю’ (Нік. Очерки; ТСБМ), мсцісл. мякі́ніць ’забруджваць мякінай’ (Юрч., Полымя, 7, 1987). Укр. мʼяки́на, рус. мяки́на, польск. miękiny, славен. mekíną ’мякіна’, серб.-харв. мѐкиње ’вотруб’е’, балг. мекина ’мяккая салома’, мʼъки́на, мики́на, мекенице (паўн.-усх.) ’мякіна’. Прасл. mękyna, якое з прыметніка mękъ‑kъ ’мяккі’ (Бернекер, 2, 43; Фасмер, 3, 29; Бязлай, 2, 176). Аб суфіксе ‑ina (< ‑ynʼi) гл. Слаўскі, SP, 1, 140. Сюды ж мякі́ннік (мякы́ннык, мнякэ́ннік); мякі́нніца ’адгароджанае месца на таку, засек у застаронку гумна, куды ссыпаюць мякіну’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.; драг., КЭС; бяроз., Шатал.; ашм., Бел. хр. дыял.).