Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ды́біцца ’тапырыцца, станавіцца дыбам’ (БРС). Да сямейства прасл. *dybati, *dyba; гл. ды́ба́ць. Сюды ж і дыбкі́ (на дыбкі́).

Ды́бы ’хадулі; доўгія ногі’ (БРС). Гл. ды́ба́ць.

Дыва́н1 ’дыван, пакрывала на ложак’ (Сцяшк., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах., Шатал.), ’дыван’ (БРС). Укр. дыял. диван ’дыван’. Запазычанне з польск. dywan ’тс’. У польск. мове гэта значэнне тыпова польскае (Слаўскі, 1, 187), таму і можна меркаваць аб запазычанні іменна з польск. мовы. Зыходным для гэтай групы слоў з’яўляецца тур. divan ’двор, рада, сход’ (< перс. divān; гл. Локач, 42). У польск. мове ’дыван’ < ’пакой, засланы дыванамі’ (Слаўскі, там жа, са спасылкай на Карловіча, Wyr. obce, 141). Рус. диван ’канапа’, чэш. divan ’нізкая канапа’ маюць некалькі іншую семантыку. Рус. слова, паводле Фасмера (1, 512–513) і Шанскага (1, Д, Е, Ж, 113), запазычана непасрэдна з франц. divan ’тс’ (< араб. < тур.-перс.). Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 52.

Дыва́н2 ’мяккая мэбля на спружынах’ (Сцяшк.). Зыходзячы са значэння (параўн. дыва́н1), трэба лічыць гэта слова запазычаннем адносна новага часу з рус. дива́н ’канапа’ (аб рус. слове гл. пад дыва́н1).

Дыва́н3 ’дыван, дзяржаўная рада ў Турцыі; месца пасяджэнняў; збор арыентальных твораў’ (ТСБМ). Рус. дива́н, польск. dywan, чэш. divan, балг. дива́н і г. д. Зыходным з’яўляецца тур.-перс. divan (divān). Па паходжанню гэта слова ідэнтычнае з дыва́н1 (гл. там падрабязна аб гісторыі лексемы). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 112–113.

Дывано́вы, прыметнік ад дыва́н1 (БРС). Паколькі само слова дыва́н1 запазычана з польск. мовы, то можна меркаваць, што і прыметнік дывано́вы, які дакладна адпавядае па значэнню і націску польск. dywanowy, таксама запазычанне.

Дыверса́нт ’дыверсант’ (БРС). Рус. диве́рсант, укр. диверса́нт. З ням. Diversant ’тс’ (да Diversion ’дыверсія’). Таксама з ням. Diversion запазычаны бел. дыве́рсія, рус. диве́рсия, укр. диве́рсія (магчыма, праз польск. dywersja). Гл. Фасмер, 1, 513; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 114.

Дыві́зія ’дывізія’ (БРС). Рус. диви́зия, укр. диві́зія. Запазычанне з польск. dywizja ’тс’ (а гэта з лац. divisio ’дзяленне’). Гл. Фасмер, 1, 513; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 115.

Ды́гля ’высокая, худая жанчына’ (Жд. 2) Няясна. Можа, з ы́хля (параўн. у Шат. дыхля́к ’слабасільны чалавек’).

Дыґа́ты, ды́ґусь ’цыбаты’ (Сцяц.). Гл. ды́ґусь.

Ды́ґаць ’моцна біцца (пра сэрца)’ (Сцяц.). Выбухное ґ сведчыць пра запазычанне. Параўн. польск. dygać ’трасціся’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 185; дзіўна, што Слаўскі, там жа, бел. ды́ґаць ставіць у адзін рад з польск. словам і не ставіць нават пытання аб магчымасці запазычання). Калі праўда, як мяркуе Слаўскі (там жа), што ў аснове дзеяслова ляжыць выклічнік тыпу dygu!, dyk!, можна думаць і пра самастойнасць бел. лексемы (ды́ґаць < *дыкаць з азванчэннем інтэрвакальнага ‑к‑ > ‑ґ‑). У Насовіча ды́гаць ’прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 198) дапускае магчымасць запазычання з польск., але і роднаснасць з іншымі слав. формамі (прасл. *dygati). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 557.

Ды́ґусь ’цыбаты, з доўгімі нагамі’, таксама дыґа́ты (Сцяц., Сл. паўн.-зах.: ’высокі’). Запазычанне з польск. дыял. dyguś, dygaty ’тс’ (а гэта да польск. dygać, аб якім Слаўскі, 1, 185).