Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Прапашны́ ’які сеецца радамі з шырокімі міжраддзямі для апрацоўкі’ (ТСБМ). З рус. пропашно́й ’тс’ < пропахать < пахать ’араць’.

Прапашча́ ’той, хто прападае’ (Касп.). З рус. пропащий, незалежн. дзеепрым. цяп. часу ад дзеяслова пропасть (гл. прапасці).

*Прапека, пропэка ’здобны пірог’ (Сл. Брэс.). Зваротны дэрыват ад прапячы < пячы з узнаўленнем першаснага ‑к‑, гл. прапячы ’спячы’: свежага хлеба прапякла (ігн., Сл. ПЗБ); да семантыкі прэфікса параўн. праварыць ’зварыць’ (ТС).

Прапой ’п’янства; горкі п’яніца’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік да прапіць (гл. піць), у апошнім значэнні часцей — прапойца, параўн. рус. ты пропоица двора, ты пропил мое житье (параўн. Экерт, Этимология–1997–1999, 220).

Прапо́л ’праполе’ (астрав., Сл. ПЗБ). З прополіс з адпадзеннем неарганічнага для славянскіх моў канчатку.

Праполіс ’пчаліны клей, вуза’ (ТСБМ), прапа́ліс, праполіс, про́пуліс ’тс’ (Сл. ПЗБ). З рус. пропо́лис, якое з грэч. πρόπολις < πρό‑ ’перад’ і πολις ’горад’ (СИС, 413). Назва узнікла, відаць, таму, што праполіс служыць для замазвання шчылін у вуллі і для іншых мэт і тым самым, як быццам, абараняе пчаліны ’горад”.

Прапорцыя ’суаднесенасць частак паміж сабой’ (ТСБМ). Ст.-бел. пропорция (препорцыя) XVII ст. < ст.-польск. proporcyja (Булыка, Лекс. Запазыч., 154). Сучаснае беларускае з рус. пропо́рция ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78), якое, відаць, праз польск. proporcja з лац. prōportiō ’суаднесенасць’ (гл. Фасмер, 3, 376. з літ-рай).

Прапуска́ць ’праводзіць’, ’распускаць’ (Сл. ПЗБ; LKK, 30). Паводле Грынавяцкене (там жа), семантычная інавацыя пад уплывам літ. palydė́ti ’праводзіць’ (< lydė́ti ’тс’), praléisti ’прапускаць’ (< léisti ’пускаць, таяць’).

Прапяка́нка ’від самаробнай стрэльбы’ (ТСБМ), прапе́ка ’тс’ (жлоб., Кошчанка, вусн. паведамл.). Паводле Кошчанкі, гэтай стрэльба уяўляла сабой металічную трубку, якая сплюшчвалася з аднаго боку. Там, дзе сплюшчана, прасвідроўвалася маленькая дзірачка; потым трубка прымацоўвалася да драўлянага бруска. У адтуліну з другога боку запіхвалі серу з запалак і пыж з моху або пянькі. Калі трэба было стрэліць, да дзірачкі падносіўся агонь і пыж ляцеў на пэўную адлегласць. Як відаць з апісання рэаліі — ад дзеяслова прапякаць (дзірку) (гл. пячы), хутчэй за ўсё, першапачаткова ў драўлянай дэталі стрэльбы.

Прапярэ́ня, прапярэшія. прапярэнне ’перагародка’ (трак., астра в., Сняшк. Сл. і Сл. ПЗБ). Фанетычна адаптаваны паланізм, параўн. польск. przepierzeń і е ’тс’.