Пра́днік, пра́льнік., пра́ньнік ’пранік’ (чырв., З нар. сл.). Гл. пранік. Форма праднік з праньнік у выніку дысыміляцыі нн > дн.
*Прадо́ліна, продоліна ’доўгая лагчына’ (ТС). Конфікснае ўтварэнне ад дол: пра‑дол‑іна.
Прадонне ’бездань, бяздонне’, ’прорва’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц., Нас., Касп., Сл. ПЗБ), прадо́нная ’тс’ (Нас.). Гл. бездань; аднак у дадзеным выпадку цяжкасці ўзнікаюць з семантыкай прыстаўкі. Не выключаны што гэта калька (прынамсі, частковая) літ. pragaras ’пекла, апраметная’ або pragarmė ’бездань, прорва’.
Прадпако́й ’пярэдняя’ (Яруш., Нас.). З польск. przedpokój ’тс’.
Прадпрые́мства ’вытворчая ці гандлёвая установа’ (ТСБМ). Калька рус. предприя́тие ’тс’ (Баханькоў, Гіст. лекс., 282), дзе каранёвая частка ‑ем‑ узыходзіць да прасл. *ęti, jьmo ’браць’ (гл. ёмкі). Рус. слова ў сваю чаргу калькуе ням. Unternehmung < nehmen ’браць’ і ўтворана з дапамогай царкоўнаславянізмаў пред‑ і приять (Фасмер, 3, 357).
Прадпрыма́льнік ’арганізатар або ўласнік гандлёвага ці прамысловага прадпрыемства’, ’арганізатар выгаднай справы’ (ТСБМ). Калька рус. предприниматель, якое ў сваю чаргу калькуе ням. Unternehmer ’тс’ ад unter‑ ’прад’ і nehmen ’браць, прымаць’; паводле Станкевіча (Зб. тв., 1, 259) — русізм, замест прадпрыемца ’тс’.
Прадрака́ць ’наперад прадказываць тое, што будзе’ (ТСБМ), прадрачэ́ння ’прадраканне’ (Бяльк.). Праз рус. предрекать (Крукоўскі, Уплыў, 56) з ц.-слав. прѣдъречи, предречи ’прадракці’ да прасл. *rekti, rekǫ ’гаварыць’.
Прадстаўні́к ’асоба, якая прадстаўляе чые-небудзь інтарэсы, пэўную групу людзей’ (ТСБМ). Неалагізм пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 240). Калька рус. представи́тель ’тс’, першапачаткова предста́витель як пераклад франц. représentant ’тс’ (Вінаградар, Этимология–1963, 104), зыходнае ст.-слав. прѣдъставити ’прапанаваць’.
Прадсяда́цель ’старшыня калгаса’ (Сцяшк. Сл.). Сучаснае запазычанне з рус. председатель (колхоза). У літаратурную мову ўпершыню было запазычана ў пач. XX ст., але потым выйшла з ужытку (Гіст. мовы, 2, 258). Ад прадсядацель утвораны прадсяда́целіха, прадсяда́целька ’жонка старшыні калгаса’ (Сцяшк. Сл.).
Прадузя́ты ’заснаваны на думцы, якая загадзя беспадстаўна была прынята за правільную’ (ТСБМ). Калька рус. предвзятый (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 83), якое з пред‑ і взяты < взять.