Прадпрые́мства ’вытворчая ці гандлёвая установа’ (ТСБМ). Калька рус.предприя́тие ’тс’ (Баханькоў, Гіст. лекс., 282), дзе каранёвая частка ‑ем‑ узыходзіць да прасл.*ęti, jьmo ’браць’ (гл. ёмкі). Рус. слова ў сваю чаргу калькуе ням.Unternehmung < nehmen ’браць’ і ўтворана з дапамогай царкоўнаславянізмаў пред‑ і приять (Фасмер, 3, 357).