◎ Нідарэ́йша ’нязграбны чалавек’ (гродз., Сл. ПЗБ). Няясна; відаць, аднолькавага паходжання з недарайда (гл.). Субстытуцыя суфіксаў ‑айда//‑эйиіа сведчыць пра магчымае балтыйскае паходжанне (вытворнае ад не ’не’ і daryti ’тварыць, утвараць’, параўн. бел. пачвара, польск. potwór і пад.).
◎ Ні́дбіць ’знемагаць, чахнуць’ (Нас.). Няясна; відаць, звязана з ныдзіць ’маркоціцца, ныць; знемагаць, чахнуць’ (ТС), магчыма, ад *ныдзьба ’маркота’ і пад. Гл. таксама ныдвіць.
Ніж ’чым, як’ (слонім., Нар. словатв., ТС), нэж ’тс’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. нижъ, нижь ’тс’, укр. ніж ’тс’, польск. niż ’тс’, чэш., славац. než, н.-луж., niž ’тс’, в.-луж. njež ’тс’. Скарочаны варыянт *neže (ne + že), параўн. ст.-слав. неже (Махэк₂, 398; ESSJ SG, 2, 459), адносна бел. і ўкр. форм з ‑і‑ выказваецца меркаванне пра запазычанне з польскай мовы (ESSJ SG, 2, 456; Карскі, 1, 198), аднак тут магчыма адмоўе ні, якое, паводле Карскага (1, 187), «у беларускай змешваецца з не», што дазваляе рэканструяваць зыходнае *niže (ni + že), параўн. ESSJ SG, 2, 456. Ст.-бел. нижли, нижьли, нижели (XVI ст.), сучаснае ніжлі ’чым, як’ (Нас.) (*ne‑že‑li або *ni‑že‑li), разглядаецца як паланізм (Карскі, 1, 187, 198).
◎ Ніжапе́рніца бат. ’агатка’ (Мат. Гом.), ніжыпарніца ’гусялапка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Відаць, сапсаванае міжперсціца ’тс’ (Кіс.), што суадносіцца з міжыпарніца ’ланцэталісты трыпутнік’ і ’апрэласць’ і мізineрпіца ’захворванне пальцаў на руках’, што тлумачыць і ніжыпарніца ’прэласць’, г. зн. ’хвароба’ і ’сродэк яе лячэння’. Параўн. рус. нижипарщица ’нарыў, панарыцый’, нижеперсица ’тс’, што дэманструе шляхі дээтымалагізацыі (ад’ідэацыя да парыць, перыць, пяро?).
Ні́жнік ’валет (у картах)’ (Нас., Бяльк.), укр. ни́жник ’тс’, польск. niżnik ’тс’. Відаць, да ніжні, г. зн. ’які знаходзіцца ў паслядоўнасці буйных картаў на самым нізе’.
◎ Ні́жы ’таксама’ (Пал.). Няясна, магчыма, тое ж, што і ніж (гл.).
Ніз ’ніз, ніжняя частка’ (Яруш.), ’ніз; падлога’ (Касп.), ’ніз; даліна’ (ТС), ’нізіна; падол’ (Сл. ПЗБ), ’ніжняя частка; падол’ (Мат. Гом.), укр. низ ’ніз, нізкае месца’, рус. низ ’нізіна’, польск. дыял. niz ’нізіна’, чэш., славац. niz ’ніз, уніз’, славен. niz ’уніз’, серб.-харв. ни̑з, низ ’нізіна; уніз’, макед. низ ’уніз; па; праз’, балг. низ. Прасл. *nizъ ’уніз’ з і.-е. *ni‑, *nei‑ ’ніз’, параўн. ст.-інд. ni‑ ’уніз’, ст.-перс. niy ’тс’, ст.-в.-ням. nidar ’тс’ і пад.; канцавое ‑z‑ можа быць аналагічным адпаведнаму элементу ў *vъz‑ ’уз-’, prězъ ’праз’ і інш. (Фасмер, 3, 73; Махэк₂, 400; Бязлай, 2, 224; ESSJ SG, 1, 131).
Ніза́ць ’нанізваць’ (Гарэц., Яруш.), ’нанізваць, сцябаць’ (Нас.), ’нанізваць, бадаць’ (Сл. ПЗБ), ’нанізваць, наколваць’ (ТС), сюды ж, відаць, і кобр. ныза́ты ’штурхаць’ (Жыв. сл.), укр. низа́ти ’нанізваць’, рус. низа́ть ’нанізваць; бадаць; біць, сцябаць’, польск. nizać ’нанізваць, навязваць’, н.-луж. nizaś ’тс’, славен. nizati ’тс’, серб.-харв. ни́зати ’тс’, макед. ниже ’тс’, балг. ни́жа ’тс’. Прасл. *nizati ’пратыкаць, працінаць’, суадноснае з *nьziti (параўн. рус. вонзить, пронзить і інш., а таксама нож, гл.), што ўзыходзіць да і.-е. *neg̑h‑ ’працінаць, калоць’, параўн. с.-ірл. ness ’рана’ (Фасмер, 3, 73; Шустар-Шэўц, 13, 1005; Бязлай, 2, 224).
◎ Ні́збіна (нізьбіна) ’нізіна’ (рэч., Нар. сл.). Магчыма, ад незафіксаванага *нізьба ’нізкае месца, нізіна’ або кантамінацыя нізіна × лажбіна.
Нізва́ння ’ніколькі’ (Касп.), ні званьня ’зусім нічога, нічуць’ (Шат.). Скарочанае з выразу ні звання не засталося (пра абсалютнае знікненне), дзе званне ’назва, найменне’.