Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Няво́ ’няўжо’ (Бяльк.), нявбж ’тс’ (Мат. Гом.), рус. невб, неож, невож ’тс’ (пск., наўг., калуж., маск.). Відаць, з няўжо (магчымы шлях дэманструюць рус. дыял. неуж, неож, невож, гл. ESSJ SG, 2, 473–474), аднак нельга выключыць і самастойнае развіццё эмфатычнага не (*пё) ⁺во ’так’, літаральна ’ці не так’, параўн. не вот ’няўжо’: Не вотъ это правда! (Нас.).

Няво́гледдзю ’без аглядкі, з усіх сіл’ (Крыў., Дзіс.). З не і ⁺огледзь, ад глядзець (гл.).

Няво́льна ’нельга, няможна’ (Нас., Сл. ЦРБ, Сл. ПЗБ), нэво́льно ’тс’ (Сл. Брэс.). Відаць, з польск. nie wolno ’тс’; наадварот, магіл. нявольна ’мімавольна’ (Бяльк.), хутчэй за ўсё з рус. невольно ’тс’.

Няво́ля ’няволя, плен’ (Яруш., Ян.), ’прымус’ (Нас., ТС), ’прыгон, услужэнне’ (ТС), ’цяжарнасць’ (Ян.). Да воля; да апошняга значэння гл. таксама нявольная ’цяжарная’, параўн. несвабодная ’тс’, ст.-слав. непраздна ’тс’.

Няво́тта ’не вельмі’ (Бяльк.). З ⁺не‑вот‑то, параўн. не вот ’не вельмі’: Не вотъ ты мнѣ потребенъ (Нас.). Гл. няво́.

Няво́шта (нево́што) ’нічога, жыве абы-як’ (Нас.), сюды ж таксама няўвошта («Энеіда навыварат»). З не + ва (ўва) ‑што, параўн. ст.-бел. ни в што ’у нішто’ і нівошта ’нічога’: Яму нівошта! (Бяльк.).

Нявы́валака ’слабахарактарны, вялы чалавек’ (Мядзв.), ’нязграбны, гультаяваты чалавек’ (Мат. Маг.), ’не надта разумны’ (полац., Нар. лекс.), ’маруда’ (ушац., Нар. сл.), ’абыякавы да ўсяго’ (Жд. 2); рус. невыволока ’нялоўкі, непаваротлівы, тоўсты чалавек; неахайны чалавек’. Да валачыцца, параўн. ілюстрацыю да слова: Валачэцца, вох, і нявывалака ш (Мат. Гом.), першаснае значэнне, відаць, у ’дамасед’ (Касп.).

Няг̌е́г̌лы ’кволы, слабы; несамавіты’ (Касп.; Жд. 2; бялын., Янк. Мат.; Крыў., Дзіс.), няге́глымі ’нездаровы, слабы’ (Бяльк.), ніг̌е́г̌лы ’няўдалы, непаваротлівы’ (Цых., Сл. ПЗБ), сюды ж няг̌е́г̌а ’чалавек слабага здароўя’, няг̌е́г̌лік ’няздара, няўмека’ (Сл. ЦРБ), ’нямоглы, няўдалы, хворы чалавек’ (Янк. 3.), няге́гляццё ’нягеглае стварэнне’ (Юрч. Фраз. 1). Няясна. Існуе некалькі версій, якія не здаюцца дастаткова пераканальнымі. Талстой (Бел.-укр. ізал., 78) звязвае беларускія словы з укр. валын. г̌е́ги ’ногі’, балг. ге́га ’палка’, макед. гега ’доўгая пастухова палка’ і асабліва гегав ’крываногі, кульгавы’, гегало ’кульгавы, апушчаны чалавек; замухрышка’, гега (се) ’хадзіць кульгаючы, хістаючыся’ з семантычным развіццём ’хістацца’ — ’хадулі’ — ’палка’, ’хто хістаецца’ — ’кульгавы’ — ’замухрышка’ і ўзмацняльным ні‑ (не-), што ўрэшце ўзводзіцца да імітацыйнага (гука- і рухапераймальнага) кораня *geg‑, *gig‑, *gog‑, параўн. нягога (гл.). Мартынаў (пісьмова) збліжае з балг. як ’моцны, здаровы’, варыянт ягк (Гераў) < прасл. *jagъkъ, суадноснае з літ. jegús ’моцны, магутны’, рус. неяглый ’вялы’, на падставе чаго рэканструюецца *геглы < *еглы ’здаровы, моцны’ — l‑авы дзеепрыметнік ад балт.-слав. *jagti (⩽ літ. jėgti ’быць у стане, магчы’), што малаверагодна. Можна дапусціць сувязь з балтызмам ǧéǧa ’крэмень’ (гл.), што з’яўляецца сімвалам моцнага, трывалага (параўн. моцны, як крэмень), адкуль няг̌е́г̌а з процілеглым значэннем, аднак гэтаму пярэчыць вузкая тэрыторыя распаўсюджання зыходнага слова (Гродзеншчына, усходняя Беласточчына). Калі ўлічыць фанетычна і семантычна блізкія формы тыпу няге́длы ’недаразвіты, слабы’ (Мат. Маг.), няге́длый ’нягеглы, нездаровы, слабы’, ныге́длый ’нікчэмны’ (Сл. Брэс.) і асабліва неге́лда ’няўдаліца’ (Сцяшк. Сл.), то названыя словы можна вывесці з дзеясловаў тыпу г̌е́лдаць ’хутка есці, глытаць’ (гл.), г̌елдава́ць ’разумець’ (КСТ), параўн. таксама не́галда ’няўдалы, слабасільны, кволы’, якое лічыцца праблематычным балтызмам (гл.). Тураўскае неге́бны ’нягеглы, няўдалы’ можна звязаць з г̌ебнуць, г̌ег̌нуць ’загінуць, памерці’ (гл.), пры гэтым не мела б экспрэсіўна-ўзмацняльны характар, параўн. гродз. геблы ’дрэнны, шкодны’ (Сцяшк. Сл.).

Нягі́дны ’дрэнны, шкодны’ (Касп.), ’чорт, нячысцік’: «Нябожчыца Міхасіха бачыла нявіднага» (Гарэцкі), сюды ж нягоднік ’нягоднік’ (Касп.). Украінізм? Параўн. укр. негідний ’няварты, паганы, агідны, брыдкі’, негіднік ’нягоднік’, аднак геаграфія слова пярэчыць такому дапушчэнню. Відаць, кантамінацыя нягодны і агідны (гл. агіда, гідзіць).

*Нягі́пта, негіпта ’непраходнае, гіблае месца ў балоце; нешта непрыемнае, цяжкае; няздольны, няварты чалавек’ (ТС). Да геаграфічнай назвы Егіпет, якая ў біблейскай традыцыі стала агульнай назвай для абазначэння беспрасветнай цемры, у тым ліку і ў духоўным плане, гл. глосу ў Скарыны: Егіпет — «темности». Параўн. таксама егіпта ’ліха’ (< грэч., Мовазнавство, 1973, 5, 60).