◎ Курма́нка ’фурманка’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. фурманка.
◎ Курме́ль 1 ’пячкур’ (Сл. паўн.-зах., Касп., З нар. сл., Нар. сл., Жук.). Рус. курмел ’тс’. Балтызм. Літ. kurmelis ’тс’. Дэмінатыўная форма да kurmis ’крот’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 55).
◎ Курме́ль 2 ’чалавек малога росту’ (Касп.). Да курдзель (гл.) пад уплывам курмельі (гл.).
◎ Курмы́ш ’гульня (у кошкі-мышкі)’ (Мат. Гом.). Магчыма, другая аснова гэтага складанага слова ўзыходзіць да мыш (гл.). Першая — да кура. Параўн. куры (гл.) ’гульня’. Не выключана кантамінацыя кошкі‑мышкі∼ курыЖуры‑мышкі.
◎ Курмя́ўкаць ’мяўкаць’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., З нар. сл., Бяльк., Сцяшк., Яруш., Нік. Напаў., Гарэц., ДАБМ). Параўн. літ. kurnuoti ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 582). Рус. кур‑ нявкать ’тс’. Балтызм. Крыніца, блізкая да літ. kurnuoti або kurnėti ’тс’. На беларускай моўнай глебе кантамінацыя з мяўкаць.
Курна́ 1 ’кашэчае мурканне’, ’сапенне падчас дрымоты’ (Нас., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Гарэц., Бір., Янк. БФ, Янк. БП). Балтызм. Параўн. літ. kurnė́ti ’муркаць (пра ката)’ (Фрэнкель, 317).
Курна́ 2: загнуць курну ’ступні ног прыгнуць да твару’ (КЭС, лаг., Нар. словатв., Сцяц.). Да карнаць (гл.) ’укарочваць’.
Курні́сты ’звілісты, пакручаны’ (Нар. сл.). Гл. курна 2.
Курно́сы ’кірпаносы’ (Касп., Шатал., Жыв. сл.). Укр. курносий, рус. курносый, ст.-рус. кърноносъ ’тс’. Да карнаць (гл.).
Ку́рны ’які ацяпляецца печкай без коміна’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Гарэц.). Гл. курыць 1.
◎ Куро́біцца ’карабаціцца’ (Нар. словатв.). Да *каробіцца. Параўн. укр. коробитися, рус. коробиться. Гл. кораб.
Куро́дым ’густы едкі дым пры тленні’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Ян., Сцяшк., З нар. сл., Сержп. Пр., Сержп. Ск., Янк. I, Бір.). Да курыць (гл.) і дым (гл.).