Мя́ўкаць ’крычаць (пра катоў)’ (ТСБМ, Сцяшк., Яруш., Зн., Бяс., Нас., Касп., Сл. ПЗБ; ДАБМ, к. 301), мя́ўчыць ’мяўкаць’ — у стараабрадцаў (Растарг.). На Беларусі пашырана паўсюдна побач з іншымі гукапераймальнымі: ка́ўкаць, курня́ўкаць, я́ўкаць, няўчэ́ць, кня́ваць (Смаль-Стоцкі, Приміт., 24; Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 80).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)