Курме́ль1 ’пячкур’ (Сл. паўн.-зах., Касп., З нар. сл., Нар. сл., Жук.). Рус. курмел ’тс’. Балтызм. Літ. kurmelis ’тс’. Дэмінатыўная форма да kurmis ’крот’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 55).

Курме́ль2 ’чалавек малога росту’ (Касп.). Да курдзель (гл.) пад уплывам курмельі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)