Карна́ць ’укарочваць’ (Нас.). Укр. корнати, рус. корнать, чэш. krniti ’кастрыраваць’, серб.-харв. кр́њити ’абломліваць, рэзаць, шкодзіць’, славен. krniti ’абразаць, калечыць’; прасл. kъrniti/karnati. Магчыма, да прасл. *kъrpnǫti з наступным пераўтварэннем на дыялектнай глебе ў *kъrnǫti > *kъrniti, паколькі *kъrnǫti успрымалася як разавае дзеянне (для *kъrpnǫti > *kъrnǫti параўн. topnǫti > tonǫti ’тануць, тапіцца’). Калі дапусціць *kъrniti < *kъrnǫti < *kъrpnǫti, тады можна даць наступныя індаеўрапейскія паралелі да славянскіх слоў: літ. kir̃pti ’рэзаць’ (альтэрнацыя ir/ur у балтыйскіх мовах добра вядомая). Лат. cìrpt ’тс’, ст.-інд. kṛpāṇi ’нажніцы, кінжал’ ст.-грэч. κρώπιον ’серп’, ірл. corran ’тс’, cirrim ’рэжу’ (Фрэнкель, 257–258). Існуючыя этымалогіі (∼ літ. kur̃sti ’глухнуць’, лат. kurns ’глухі’ або ст.-інд. kírṇá ’паранены’ і інш. гл. Фасмер, 2, 350) не задавальняюць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)