Надоў ’даўно’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. анадоу (< onogbday гл. нагды, надоечы), у якім ‑оў пад уплывам утварэнняў тыпу дамоў (Карскі 2–3, 71).
Надочнік ’рачная губка, бадзяга’ (ТС). Гл. надзёжнік.
Надоясь ’учора’ (Мат. Гом.), надось ’надоечы’ (Ян.), рус. надысь. Можа паходзіць ад розных зыходных форм: *опъду/ oribda, *onogbdy/‑day *oribgbdy/‑day гл. анагдысь (параўн. ESSJ SG, 2, 535; Фасмер, 3, 38).
Надру́га ’здзек, кпіны’ (Сцяшк.). Гл. нару́га ’тс’, паралельныя формы з над- і на- сведчаць аб «канкурэнцыі» адпаведных прыназоўнікаў у шэрагу славянскіх моў (параўн. ESSJ SG, 1, 127; Махэк₂, 387).
Надры́ва ’навес для захавання дроў’: У надрывае дроў нʼи паленца (Сцяшк. Сл.). Са спалучэння прыназоўніка на (значэнне мэты, прызначэння) і назоўніка дрыва ’дровы’; цікавая мадэль універбацыі, узнікшая на падставе семантычнай кандэнсацыі паветка (навес) на дрыва > на дрыва > надрывау параўн. надзіклі (гл.).
Надрэ́ґаць, надрапаць ’нашкодзіць’, ’нагаварыць абы-чаго’ (ТС). Відаць, да ракці ’сказаць’ з экспрэсіўным азванчэннем зычнага; прэфікс над- у значэнні на-.
Надса́днік ’талакнянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. надсаднай ’увярэднік балотны’. Відаць, да надсадны ’сумны, цяжкі’ (Ян.), параўн. рус. надсадно ’балюча, сумна’ і надсадная трава ’нейкая лекавая расліна’, надсадка ’тс’, саднить ’шчымець’, досада ’прыкрасць’; усё да садзіць (Фасмер, 1, 531), параўн. размоўнае надсадзіць ’надарваць, нашкодзіць’, надсада ’надарванасць, хвароба ад цяжкай работы’, пра гэта ж сведчыць і ілюстрацыя да слова: Натсаднік — як бруснічнік, ат почак (Сл. ПЗБ, 188).
На́дсыр ’сыравата’ (Янк. 1), ’сыраваты, недавараны’ (Мат. Гом., калінк., З нар. сл.; мін., Жыв. сл.; слуц., Нар. сл.; ТС). Са спалучэння прыназоўніка над (значэнне меры) і назоўніка сыр ’сырызна’ ў форме старога він. скл. адз. л. Параўн. надзелень (гл.).
На́дта ’вельмі’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), на́дто ’тс’ (Сцяшк. Сл.; ТС), на́тта, на́тто ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. надто ’акрамя таго’ (XVI ст.), ст.-рус. надъ ’тс’, укр. надто ’занадта; звыш таго’, рус. надто ’надзвычай’, ’верагодна, відаць’, польск. nadto ’надзвычай, занадта’, ’акрамя таго’, ст.-польск. nadto ’звыш’, славін. nout‑to ’акрамя таго’, чэш. nadto ’звыш таго, да таго ж, у дадатак’, ст.-чэш. ’звыш таго, акрамя таго’. Празрыстае сінтагматычнае спалучэнне прыназоўніка *nad і займенніка *to (ESSJ SG, 2, 436), які выступае ў форме наз.-він. скл. (Карскі 2–3, 72, 92); Шуба разглядае беларускія формы з пункту погляду сучаснай мовы як невытворныя, страціўшыя суадносіны з адпаведнай прыназоўнікава-іменнай канструкцыяй (Шуба, Прыслоўе, 148).
На́дубель ’гэбель выбіраць канты ў дошках’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з нямецкай мовы (?), другая частка выразна адлюстроўвае ням. Hebel.