Стакве́ля ‘столькі’ (Сцяшк. Сл.), стакве́ле ‘тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ). З польск. tak wiele (Сл. ПЗБ). .
Стакі́ мн. л. ‘будаўнічыя блокі’ (Сл. рэг. лекс.). Скарочана ад пустакі ‘пустацелая цэгла’ (Сл. ПЗБ), польск. pustaki ‘тс’ (да пусты, гл.).
Ста́кла ‘адна з апорных частак асновы красён’ (швянч., Сл. ПЗБ). З літ. stãklės ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 565).
Стакро́тка ‘маргарытка’ (гом., гродз., Кіс.; Нас., Байк. і Некр.), ‘агаткі’ (мін., Кіс.), сто́кроць ‘куст маргарытак’ (Нас.), стакратка ‘тс’ (Гарэц.). З польск. stokrótka ‘маргарытка’, якое, магчыма, калькуе ням. Tausendschön, што дакладней перадаецца чэш. stokrasa ‘тс’ (Брукнер, 516); укр. стокро́тка ‘тс’ таго ж паходжання, гл. ЕСУМ, 5, 424.
Стакро́ць ж. р. ‘сто разоў’, прысл. ‘у сто разоў’ (Нас., Байк. і Некр.), сто́краць ‘тс’ (Гарэц., Касп.). З польск. stokroć ‘тс’, якое ад sto ‘сто’ і ‑kroć; апошняе да прасл. *kortъ (параўн. рус. стокра́т), якое чаргаваннем галосных звязана з *čersti, *čьrtǫ ‘рэзаць’; параўн. сінонім раз < рэзаць; гл. Фасмер, 2, 368–369; Махэк₂, 290.
Сталава́ць ‘вытаптаць, стаптаць, змясіць’ (Юрч.), ста́ловаць ‘тс’ (ТС). Гл. талаваць ‘таптаць, мяць’.
Сталі́нда (столі́нда) экспр. ‘худзізна’ (шчуч., Сл. ПЗБ), станклі́да іран. ‘высокі хударлявы чалавек’ (Мат. Маг.). Паводле аўтараў Сл. ПЗБ (4, 589), з літ. stuolỹs ‘корч’, што малаверагодна. Магчыма, звязанае з скулінда, скаланда (гл.) з набліжэннем да тонкі, танклявы.
Сталі́ца ‘галоўны горад дзяржавы; цэнтр’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), столі́ца ‘цэнтр чаго-небудзь’ (ТС), ст.-бел. столица ‘тс’ (XVII ст., Карскі, 1, 415). З польск. stolica ‘трон, галоўны горад’ як чэшскае семантычнае запазычанне, гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 340; Кохман, Stosunki, 129–130.
Ста́ліць ‘спрасці вельмі тонкай ніткай, высокаякасна’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Уяўляе прыставачнае ўтварэнне ад талі́ць ‘прасці вельмі тонкай ніткай, высакаякасна’ (там жа), параўн. та́лька ‘тонкая нітка пры прадзенні; маток нітак’, гл.
Ста́лка ‘частка, столка’ (ганц., стаўб., калінк., Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл.; ТС; жытк., Жыв. сл.), сталь ‘тс’ (ТС), ста́лка ‘пласт, пасма’ (Сержп. Прымхі), ста́лкі ‘пацеркі’ (Сакал.). Укр. ста́лка, ста́лька ‘тс’. Звязана з столка (гл.) чаргаваннем галосных у корані. Не выключаны ўплыў папярэдняга слова.