Стажа́ры ‘сузор’е Вялікая Мядзведзіца’ (мін., зах.-маг., ЛА, 2; Стан.), ‘групы блізка размешчаных зорак у сузор’і Цяльца’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк.), стажэ́рка ‘Плеяды’ (Касп.). Укр. стожа́ри ‘сузор’е Плеяды’, рус. стожа́ры ‘сузор’е Плеяд, Вялікай Мядзведзіцы’. Паводле Фасмера (3, 764), перанос з стажар (гл.); паводле ЕСУМ (5, 424), гэта другаснае збліжэнне на базе старой назвы Плеяд Валасажа́р (гл.).
Стазь ‘калона’: стазі салдат (халоп., Стан.). Сюды ж, магчыма, стаг ‘рад будынкаў, якія знаходзяцца пад адной страхой’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стязи: стоять стязи ‘стаяць вайсковыя атрады’ (Ст.-бел. лексікон). Відаць, звязана з сцяг ‘група вялікіх прадметаў, утвараючых шэраг’, гл.
Стайло́ ‘сук на дрэве, на якім ставяць калодны вулей’ (лун., Шатал.), ста́йло ‘неагароджанае месца на пакосе, дзе адпачывае ўдзень жывёла’, ‘стаянка’ (ТС), ‘памост на дрэве, на якім ставяць калодны вулей’ (петрык., Шатал.; мазыр., З нар. сл.), Да стаяць з суф. ‑л(о). Сюды ж стайлі́на ‘дрэва, у дупле якога жывуць пчолы’ (староб., Мат. дыял. канф., 74). Гл. стойла.
Стайно́ ‘аснова калаўрота, куды ўстаўляецца кола’ (пух., Сл. ПЗБ), ‘дэталь у прасніцы, да якой прывязваецца кудзеля’ (Касп.; талач., Шатал.), ‘сядзенне ў прасніцы’ (рагач., Сл. ПЗБ), ‘падстаўка, якой карыстаюцца пры трапанні льну’ (рас., Шатал.; лудз., Сл. ПЗБ), сто́йна ‘дошка з адтулінай, куды ўстаўляецца грэбень пры прадзенні’ (Кос.). Да стаяць (гл.) з суф. ‑н(о).
Ста́йня ‘памяшканне для коней, канюшня’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Нік. Очерки, Стан., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), ст.-бел. стаиня ‘тс’; сюды ж ста́еннік ‘рысак’, стае́нніца ‘рысачка’, ‘кабыла, якую ўлетку трымаюць на стайні’ (Янк. 3.). Укр. ста́йня ‘стайня’, рус. дыял. ста́йня ‘тс’, польск. stajnia ‘памяшканне для коней або іншых сельскагаспадарчых жывёл’, чэш. дыял. stajňa, славац. stajňa. Прасл. паўн.-слав. *stajьńa ‘памяшканне для сельскагаспадарчых жывёл або месца для іх’. Дэрыват ад прасл. шматкратнага дзеяслова *stajati ‘стаяць’ < *stati ‘стаць’ з суф. ‑ьńa. Гл. Махэк₂, 574; Борысь, 574. Шымкевіч (Шымк. Собр.) параўноўваў з літ. stóně ‘тс’ (не адзначанага ў слоўніках). Вывядзенне з літ. staĩnė ‘тс’ не мае падстаў, бо апошняе запазычана ў славян, гл. Анікін, Опыт, 283.
Стакало́с ‘каласоўнік’ (стол., лельч., жытк., мазыр., Расл. св.; ЛА, 1), стоколо́с, стоколо́са ‘гірса’ (ТС), укр. стоко́лос, рус. стоко́лос, польск. stokłos, чэш. stoklosa, славац. stoklas, серб.-харв. сто̀класа, славен. stóklas. Прасл. *stokolsъ; ад сто і колас (Міклашыч, 335; Фасмер, 3, 764). Махэк₂ (579) заўважае, што лічэбнік сто не мае канкрэтнага значэння, абазначае толькі вялікую колькасць каласкоў у гэтай расліны ў параўнанні з адным коласам культурных збожжавых раслін.
Стака́н — у вузкіх тэрміналагічных значэннях (ТСБМ) запазычана з рус. стака́н (Крукоўскі, Уплыў, 43); у народнай мове стака́н, стага́н ‘шклянка’ (Гарэц., Сл. ПЗБ, Жд., 1, 3, ЛА, 4), стака́н, штака́н ‘тс’ (ТС), стака́н ‘шкло на лямпу’ (Мат. Гом.), пранікненне з рускай, у тым ліку з экспрэсіўным азванчэннем к > г. Стага́н ‘чыгун (посуд)’ (Мат. Гом.; брасл., Сл. ПЗБ) у выніку кантамінацыі з сага́н ‘гаршчок, чыгун’ (гл.).
Стакана́. Гл. наступнае слова.
Стакані́цца ‘клапаціцца, даглядаць’ (свісл., лід., беласт., гарад., воран., ваўк., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., Сцяцко Сл., ЛА, 1), ‘стаміцца’ (лях., Сл. ПЗБ), стоконы́тысь ‘клапаціцца’ (драг., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), стоконі́ціса ‘турбавацца, клапаціцца’ (івац., Нар. сл.), стоконы́тысь ‘прыгожа ўбірацца, адзявацца’ (брэсц., ЛА, 1), стакана́ ‘клопат, турботы’ (свісл., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл., Сцяцко Сл.), стакано́та ‘мітусня’ (лід., Сл. ПЗБ), сто́кон ‘клопат, турботы, цяганіна’ (івац., Нар. сл.). Ізаляванае слова; славянскіх адпаведнікаў няма; рус. разм. устака́ниться ‘супакоіцца’ не падыходзіць па значэнні. Улічваючы лінгвагеаграфію, можна думаць аб запазычанні з літ. stekénti (‑ẽna, ‑ẽno) ‘мучыць, таміць, мардаваць’ з адваротнай семантыкай.
Стакаро́дніца ‘від агароджы’ (Касп.). Няясна.