Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Сро́дак ‘прыём, спосаб дзеяння, захады’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.). Ст.-бел. сродокъ, сродекъ ‘сярэдзіна; сродак’, запазычанне з ст.-польск. środek ‘сярэдзіна; сродак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Сучаснае бел. слова, ведаць, працягвае ст.-бел.; гл. яшчэ Карскі, Белорусы, 149; Кюнэ, Poln., 99. Далей да прасл. *serda ‘сярэдзіна’, *sьrdь‑ ‘сэрца’.

Срэ́бра ‘серабро’ (ТСБМ), срэ́бра, сры́бра ‘тс’ (Варл.), сры́э́бро ‘тс’ (Федар. 4), срэ́бла ‘тс’ (Гарэц.), ст.-бел. сребро ‘тс’ (Альтбаўэр). З польск. srebro ‘тс’, аднак Карскі (1, 251) дапускаў у якасці крыніцы запазычання і ц.-слав. сребро. Далей гл. серабро. Сюды ж назвы раслін, утвораныя на сваёй глебе: срэ́бнік ‘агаткі, Antennaria dioica Gaertn.’, срі́бнык ‘зябер, Galeopsis L.’ (ЛА, 1) з-за бліскучай афарбоўкі.

Ссаць ‘уцягваць у рот, смактаць’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Федар. 4, Сл. ПЗБ, Варл., ТС). Укр. сса́ти, рус. соса́ть (пад уплывам слоў со́ска, сос — гл. Фасмер, 3, 725), стараж.-рус. съсати ‘ссаць’, съсъ ‘сасок, грудзі’, польск. ssać, каш. sësac, чэш. sáti, ст.-чэш. ssáti, славац. sať, серб.-харв. са̏ти, си̏сати, славен. sesáti, балг. си́сам, ст.-слав. съсати. Прасл. *sъsati (< *sъps‑ati) ‘ссаць, высмоктваць’, дзеяслоў з прэфіксам *s‑, каранёвая частка якога засноўваецца на паўн.-і.‑е. базе *seu̯‑p‑/*seu̯‑b‑ ад кораня *seu̯‑ ‘сок; выціскаць сок; ссаць, смактаць (сок)’; гл. Борысь, 573–574. Бязлай, 3, 229 праславянскае адносіць да і.-е. *seu̯‑p/b:*sū‑p/b; Фасмер (3, 725–726) і.-е. *su‑p/su‑b лічыць выклічнікам, а славянскі дзеяслоў гукапераймальным; параўн. ст.-інд. súpas ‘поліўка’, ст.-ісл. súpa ‘піць сёрбаючы’, ст.-в.-ням. sûfan ‘тс’. Гл. яшчэ Махэк₂, 538; Сной₁, 563; Скок, 3, 244; Глухак, 549; SEK, 4, 267; ЕСУМ, 5, 388–389.

Ссо́рыць ‘згубіць’ (Касп., Жд. 3), сшо́рыць ‘схавацца, загубіцца, знікнуць’ (Стан.). Да сорыць, шорыць (гл.).

Ссякну́ць ‘рэзкім рухам зрушыць пазванкі’ (Скарбы; Наша Ніва, 2004, 22 кастр.). Да сякаць (гл.).

Стабаро́к, стабаро́чак ‘сцяблінка’ (даўг., Сл. ПЗБ). З літ. stíebas, stãbaras ‘сцябло’ (Сл. ПЗБ, там жа), што найбольш верагодна па лінгвагеаграфічных прычынах. Аднак нельга выключыць і працяг прасл. *stoborъ/*stъbъrъ, гл. стабурчыць. Параўн. стаўбур, гл.

Стабарча́ ‘потарч, старчма’ (слонім., Нар. словатв.). З стапарч (гл.) з суф. ‑а‑ і азванчэннем ‑п‑.

Стабда́ ‘брага; саламаха’ (паст., LKK, 30, 122). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. stabdà ‘тс’.

Стабнава́ць ‘страчыць’, стабнава́нне ‘строчка ў шыцці’ (Байк. і Некр., Нас.). З польск. stebnować ‘страчыць’ (Карскі, Белорусы, 163), якое з ням. steppen ‘прашываць’; параўн. ням. stippen ‘утыкаць’; гл. Брукнер, 515.

Стабу́рчыць ‘выгібаць, выкрыўляць, выстаўляць’ (Ласт.), ‘паказваць на цяжарнасць’: uže nasza pani staburczyć (Арх. Федар.), стабу́рчыцца ‘выстаўляцца’, стабу́рыцца ‘тапырыцца’ (Ласт.). Ведаць, вытворныя ад назоўніка, што ўзыходзіць да прасл. *stoborъ ‘слуп, пень’, параўн. стабу́р ‘тумба, падстаўка’ (Ласт.), серб.-харв. сто̏бор, сто̀бор ‘агароджа; двор, вуліца’, балг. стобо́р ‘плот’, ст.-слав. стоборъ ‘слуп’, або *stъb(ъ)rъ, параўн. ст.-польск. steber, славен. stebȅr ‘слуп’, серб.-харв. ста̀бар, харв. дыял. stabȁr ‘сцябло’, ст.-слав. стъбръ ‘тс’, якім адпавядаюць літ. stãbaras ‘сухая галіна’, stùburas ‘пень’, лат. stuburs ‘пень, слуп’, а таксама ст.-дац. stafœr, швед. дыял. staver ‘кол’, што ўзыходзяць да і.-е. *steb(h)‑ ‘слуп, апора, аснова, бервяно’, а таксама ‘падперці, абаперці; стаць нерухомым’, працягам якога з’яўляецца ст.-інд. stabhnā́ti ‘падтрымлівае, падпірае’ (Скок, 3, 323, 336; Глухак, 579; Сной₂, 696).