Стано́г ‘жывёліна Oniscus muratius’ (Некр. і Байк.), ‘мнаганожка’ (ЛА, 4), стоно́га, стано́жка ‘тс’ (ЛП, Пятк. 2, Шатал., ЛА, 4), стоно́г ‘макрыца’ (ПСл), стоно́га ‘тс’ (Сл. Брэс.), станогі (сто‑ноги) мн. л. ‘тс’ (Меер Крыч.). Параўн. укр. сто́нга, стоно́га ‘тс’. Кампазіт на базе сто (тут у значэнні ‘шмат’) і нага́ (гл.).
Стано́к 1 ‘машына, прыстасаванне’, ‘апора’, ‘стойла’ (ТСБМ), ‘прыстасаванне або прылада’ (ТС), ‘вал у кроснах, на які набіваецца аснова ці палатно’ (Сцяшк.), станкі́ мн. л. ‘козлы, на якіх пілуюць дровы’ (Жд. 3). Ад сталн 1 (гл.) з суф. ‑ок. Паводле Трубачова (Этимология–1985, 6), прасл. *stanъkъ першапачаткова азначала пераважна ткацкі стан.
Стано́к 2 ‘стаянка, шалаш у лесе, на лузе’, ‘стойла для каня ў хляве’ (ТС, Сержп. Прымхі). Да стан 1 (гл.).
Стано́к 3 ‘луг паміж балотамі’ (Жд. 3). Да стан 1 з суф. ‑ок, г. зн. ‘месца, дзе можна стаць’.
Стано́ўчы ‘дадатны’, ‘які заслугоўвае адабрэння’ (ТСБМ), ‘рашучы’ (Ласт.). Польск. stanowczy ‘рашучы, катэгарычны’ < stanowić ‘станавіць’. Беларускае, відаць, з польскай.
Ста́нцыя ‘месца прыпынку транспартных сродкаў, вакзал’ (ТСБМ, Бяльк.), ‘кватэра, часовае жыллё, станцыя, заезны дом’ (Нас.), ста́нца ‘станцыя’ (Сл. Брэс.), ста́нцыя ‘тс’ (гродз., Сл. ПЗБ), ста́нцая ‘пакой, памяшканне’ (Сержп.), ста́нця ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.). Ст.-бел. станция, станцыя ‘кватэра, месца пастою’, ‘абавязак утрымання праезджых службовых асоб’ (1545 г.) з ст.-польск. stancyja (Булыка, Лекс. запазыч., 190). Сучаснае слова таксама з польск. stancja ‘станцыя’, якое, па адной версіі, узыходзіць да італ. stanza ‘пакой, жыллё’, нар.-лац. stanzia (Мацэнаўэр, Cizí sl., 312; Брукнер, 513; Булыка, там жа), а па другой — з больш ранняга stacja ‘кватэра, заезны дом’ з назалізацыяй у выніку ўплыву слова стан (Слаўскі, JP, 38, 1958, 229; Дзікенман, RS, 21, 196, 139). Польск. Stacja < лац. statiõ стаянка, прыпынак’ (Брукнер, 512; SWO, 699). Гл. ЕСУМ, 5, 396.
Станьго́м ‘у безвыходнае становішча (пастаўлены)’ (Нас., Яруш., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘на дыбкі (аб кані)’ (Нас.), ‘у нерашучасці’: што ты стаў станьгом? (Бяльк.). З станько́м ‘у стаялым становішчы’ (Нік. Очерки) з экспрэсіўным азванчэннем к — г. Рэдкі дэрыват ад ста́нуць ‘стаць’, параўн. наз. стань ‘пост’ (Стан.), дэвербатыў ад гэтага дзеяслова з суф. ‑к‑. Канчатак Т. скл. тут можа быць вынікам аналогіі з прыслоўямі тыпу бяго́м, гл. Карскі 2-3, 75. Параўн. і стальга́, стальго́м ‘стоячы і застыўшы’ (Юрч. Вытв.), магчыма, звязаныя з формай прошлага часу дзеяслова стаць (гл.).
Стапа́ ‘адзінка падліку пісчай паперы, роўная 1000 лістоў’ (ТСБМ), stapá або stupień ‘ступня’ (Пятк. 2). Параўн. укр. стопа́ ‘ступня; стос’, рус. стопа́ ‘ступня; старая мера’, стараж.-рус. стопа ‘ступня, падэшва нагі; крок’, польск. stopa ‘ступня, мера даўжыні’, чэш. stopa ‘тс’, славац. stopa ‘тс’, в.-луж. stopa ‘нага, след нагі, крок; мера’, н.-луж. stopa ‘тс’, серб.-харв. сто̀па ‘ступня, след, крок; мера’, славен. stópa ‘крок, след, ступня’, балг. стъпа́ло ‘ступня’, стъпка ‘крок’, макед. стапало ‘ступня’, станка ‘крок, мера’, ст.-слав. стопа ‘след, ступня, крок’. Прасл. *stopa ‘падэшва (нагі), след (нагі)’; якое з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад незахаванага прасл. *stepti (гл. ступіць) з чаргаваннем e/o; Борысь, 578; гл. яшчэ Фасмер, 3, 766–767 з аглядам літ-ры; ЕСУМ, 5, 426–427.
Стапа́рч іран. ‘уся мэбля ў хаце’ (Сцяшк.), ‘нешта непрывычна вялікае’ (слонім., Нар. словатв.). Аддзеяслоўны назоўнік ад дзеяслова тыпу тапары́шчыцца ‘стаяць тырчком, тырчаць’ (Стан.), параўн. рус. топо́рщиться ‘тс’ і пад.
Стар ‘старое, былое’ (Нас.), ‘старасць’ (Нас., Стан.), ‘старое месцажыхарства’ (Касп.). Адпрыметнікавы назоўнік, гл. стары. Сюды ж, відаць, і дзеяслоў старава́ць ‘гутарыць, размаўляць’ (Нас., Скарбы).
Старава́ць ‘скамячыць’, старава́ны ‘скамечаны’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. старовати ‘гнясці’ (Ст.-бел. лексікон). Магчыма, звязана чаргаваннем галосных з тор, церці, гл.; параўн. рус. дыял. соста́рить ‘ударыць’, параўн. Варбат, Зб. Вінаградаву₂, 81–82. Параўн. та́рыць (гл.).