Стано́к 1 ‘машына, прыстасаванне’, ‘апора’, ‘стойла’ (ТСБМ), ‘прыстасаванне або прылада’ (ТС), ‘вал у кроснах, на які набіваецца аснова ці палатно’ (Сцяшк.), станкі́ мн. л. ‘козлы, на якіх пілуюць дровы’ (Жд. 3). Ад сталн 1 (гл.) з суф. ‑ок. Паводле Трубачова (Этимология–1985, 6), прасл. *stanъkъ першапачаткова азначала пераважна ткацкі стан.

Стано́к 2 ‘стаянка, шалаш у лесе, на лузе’, ‘стойла для каня ў хляве’ (ТС, Сержп. Прымхі). Да стан 1 (гл.).

Стано́к 3 ‘луг паміж балотамі’ (Жд. 3). Да стан 1 з суф. ‑ок, г. зн. ‘месца, дзе можна стаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)