Круці́ць 1 ’прыводзіць у кругавы рух’ (ТСБМ, Шатал., Мат. Гом.), ’віць’ (Касп.). Укр. крутити, рус. крутить ’тс’, польск. kręcić, чэш. kroutiti, славац. krútiť ’тс’. У іншых славянскіх паралелей іншыя значэнні. Параўн. серб.-харв. кру́тити ’рабіць цвёрдым, крэпкім, моцным’, балг. къртя ’адрываць, адломваць, валіць’ і адпаведныя з сербскахарвацкім значэннем н.-луж. kšuśiś ’рабіць цвёрдым, моцным’, в.-луж. krućić ’тс’. З аднаго боку, цяжка звязаць сербскахарвацкае і балгарскае значэнні, з другога — цяжка гэта зрабіць для паўднёва- і паўночнаславянскіх значэнняў. Дакладных адпаведнікаў у іншых індаеўрапейскіх мовах няма. Параўн. круты 1 і круты 3 (гл.).
Круці́ць 2 ’маніць, ашукваць’ (Нас., Шат., КЭС, лаг., Яруш., Ян., Сл. паўн.-зах.). Гл. круціць 1.
◎ Круч ’вір’ (Жд. 2). Гл. круча 2.
Кру́ча 1 ’крутое месца, круты бераг, спуск’ (ТСБМ, Нар. лекс., Яшк., ТС, Мат. Гом.), укр. круча, рус. круча ’тс’. Да krǫtja. Гл. круты 1 (Фасмер, 2, 387).
Кру́ча 2 ’вір, завіруха’ (Нар. лекс., Яшк., ТС, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Да круціць 1. Зыходная форма krǫtja. Гл. круча 1.
◎ Кру́чалы ’калёсы для вывазкі лесу’ (Мат. Маг.), ’прылада для калёс вазіць бярвенні’ (Бяльк.). Кантамінацыя крывалы (гл.) і круціцьх (гл.).
◎ Кру́чка ’бручка’ (Нас., Нар. сл., Жд. 2, Шатал., Сцяшк. Сл., Сл. паўн.-зах.). У ДАБМ к. 276 не зафіксавана. Можна меркаваць, што кручка — кантамінацыйнае ўтварэнне ад каліка, каланка, наліўка (гл. ДАБМ, 459, кам. да к. 276) і бручка. Памылкова разглядалася як літуанізм (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 143). Літ. kručkas само запазычанне з беларускай мовы. Гл. Фрэнкель, 302.
◎ Кручке́ ’каромысел’ (Сцяшк.). Да крукі (гл.).
Кручо́к 1 ’чарка на 50 г’ (Нас., Нік. Очерки, Сержп. Пр.), ’бутэлька мерай у 1/8 л’ (Жыв. сл.), ’мера вадкасці ў 250 г’ (ТСБМ, Жд., Сл. паўн.-зах.), ’бутэлечка ёмкасцю 100 г’ (З нар. сл., Шатал., Сцяшк., Шат., Мат. Гом.). Да крук < круг ’збан’ (гл. круг 4).
Кручо́к 2 ’паварот ракі’ (Яшк.). Да круч (гл.).
Кручо́к 3 ’разнавіднасць авадня ці сляпня’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крук 6.
Кручо́к 4 ’зародкавы расток’ (Яшк.). Да крук 1 (гл.).
Кручо́к 5 ’прылада, якой кідаюць ніткі ў бёрда’ (Маш., Нар. сл., Жыв. сл.). Гл. крук 1.
◎ Кручы́на ’сум’ (Бяльк.). Укр. кручина, рус. кручина ’тс’. Параўн. далей рус.-ц.-слав. кручина ’жоўць; эпілепсія’, польск. kręcz ’сутаргі’, славен. kročiti ’выгібацца’. Зводзіцца да першаснага kręto (< kręgъ) (Слаўскі, 3, 102). Параўн. кругі (гл.).
Кру́шня 1 ’схіл гары з плоскімі выступамі’ (Яшк.). Гл. крушня 2.
Кру́шня 2 ’куча камення’ (ТСБМ, Федар., Яшк., КЭС, лаг., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Ст.-бел. крушня ’тс’, якое з літ. krū́snis ’тс’ (Булыка, Запазычанні, 179).
Кру́шня 3 ’пажарышча’ (Мат. Гом.). Гл. крушня 2.
Крушы́на ’дрэва або куст сямейства крушынавых’ (ТСБМ, Шат., Сержп. Пр., Бяльк., Касп., Сцяшк., Дэмб. 1, Мат.). Укр. крушина, рус. крушина ’тс’, серб.-харв. кру̀шина ’тс’, польск. kruszyna, чэш. krušina, славац. krušina ’тс’. Прасл. krušina да kruxъ ’ломкі, крохкі’, што адпавядае крохкасці расліны. Адсюль яе лацінская назва Frangula ад frangere ’ламацца, крышыцца’ (Слаўскі, 3, 185).