Кручо́к 1 ’чарка на 50 г’ (Нас., Нік. Очерки, Сержп. Пр.), ’бутэлька мерай у 1/8 л’ (Жыв. сл.), ’мера вадкасці ў 250 г’ (ТСБМ, Жд., Сл. паўн.-зах.), ’бутэлечка ёмкасцю 100 г’ (З нар. сл., Шатал., Сцяшк., Шат., Мат. Гом.). Да крук < круг ’збан’ (гл. круг 4).

Кручо́к 2 ’паварот ракі’ (Яшк.). Да круч (гл.).

Кручо́к 3 ’разнавіднасць авадня ці сляпня’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крук 6.

Кручо́к 4 ’зародкавы расток’ (Яшк.). Да крук 1 (гл.).

Кручо́к 5 ’прылада, якой кідаюць ніткі ў бёрда’ (Маш., Нар. сл., Жыв. сл.). Гл. крук 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)